Свет11

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце

Бразільская мастачка Лалалі Сена прадставіла канцэпт Вежы «Сена» (Senna Tower) — хмарачоса вышынёй 500 метраў, які ў выпадку паспяховай рэалізацыі стане самым высокім будынкам у краіне і самым высокім жылым хмарачосам у свеце.

Рэндар вежы Сены / © Lalalli Senna

Праект плануе рэалізаваць кампанія FG Empreendimentos са штата Санта-Катарына. Чакаецца, што будаўніцтва хмарачоса пачнецца ў другой палове 2025 года.

Рэндар вежы Сены / © Lalalli Senna

Вежа «Сена» з'явіцца ў муніцыпалітэце Балнеарыу-Камборыу ў штаце Санта-Катарына.

Хмарачос будзе мець прамавугольную форму з незвычайным падмуркам — канструкцыяй з аркамі, шклянымі купаламі і багатай трапічнай расліннасцю. Бюджэт праекта складзе каля 500 мільёнаў даляраў ЗША

У 500-метровай вежы размесцяцца 228 кватэр, уключаючы чатыры двухузроўневыя пентхаусы агульнай плошчай 903 квадратныя метры.

Будынак будзе названы ў гонар легендарнага аўтагоншчыка, чэмпіёна свету сярод пілотаў «Формулы-1» у 1988, 1990 і 1991 гадах Айртана Сены. Спартсмен трагічна загінуў у 1994 годзе ва ўзросце 34 гадоў, але ягоная постаць працягвае натхняць бразільцаў і фанатаў аўтаспорту па ўсім свеце.

Стваральніца праекта Senna Tower Лалалі Сена — пляменніца аўтагоншчыка.

Рэндар вежы Сены / © Lalalli Senna

Сёння статус самага высокага жылога хмарачоса ўтрымлівае нью-ёркская вежа 432 Park Avenue. Яе вышыня складае 472 метры.

Каментары1

  • 19.09.2024
    Шкадуйтя мяне ) ня ў тэму ,
    Ў гады , калі рушіўся ссср , казалі што па Мінску ходзяць нціяналітты . І запрашаюць сустрэчных : " Як па беларукі лопата ? ( рыдлёўка ) , як па беларускі небоскрёб ? ( хмарачос ) .
    Хто не адказаў , таго б’юць па галаве рыдлёўкай )))

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго11

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго11

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →