Нерухомасць33

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё

Паляванне на кватэры працягваецца. Усё лета ў Мінску штомесяц здзяйснялася па 1600+ здзелак куплі-продажу, а кошт «квадрата» няўмольна рос. Асабліва моцна падскочыў у цане бюджэтны сегмент — за метрамі ўжо выстройваюцца цэлыя чэргі. Жыллё прэміум-класа таксама нядрэнна сябе адчувае: паспяхова прадаюцца нават аб'екты за $1 000 000. Ці варта пакупнікам чакаць зніжэння цэн або лепш вырашаць кватэрнае пытанне проста цяпер?

«Анлайнер» прыводзіць меркаванне спецыяліста агенцтва нерухомасці «Авангард нерухомасць» Васіля Савановіча.

— Незаўважна рынак пачаў расці з чэрвеня 2022 года. Дзесьці на паўпрацэнта ў месяц, дзесьці на працэнт. У той час банкі прапаноўвалі крэдыты пад 20% гадавых, а таму людзі, якія не маюць на руках 100% неабходнай сумы, з набыццём нерухомасці не спяшаліся. Узімку 2023 года адбыўся пералом — стаўку рэфінансавання знізілі, і ўжо да лета крэдыты выдаваліся пад 14%. Беларусы гэтую розніцу ацанілі. Як вынік — у сакавіку, а затым і ў красавіку колькасць здзелак практычна дасягнула адзнакі ў 1700. Улетку гэтая лічба трымалася на ўзроўні 1600+. Напрыклад, у жніўні было зарэгістравана 1612 дагавораў куплі-продажу. Гэта прыкладна на 20% больш, чым год таму, — кажа Васіль.

Сярэдняя цана квадратнага метра таксама паўзе ўверх. У мінулым месяцы яна склала $1576 па курсе — гэта на 9,4% больш, чым у пачатку 2024-га. Прычым эксперт перакананы, што гэта не мяжа.

— Калі сітуацыя на рынку кардынальна не зменіцца, то ўжо праз паўгода мы дабярэмся да $1700 за метр. Ёсць вялікія шанцы, што хутка мы ўбачым адзін з пікаў кошту нерухомасці ў Беларусі. Таму тым, хто проста цяпер плануе вырашыць кватэрнае пытанне, лепш паспяшацца: разлічваць на тое, што ў бліжэйшы час цэны знізяцца, не варта.

Свежы прыклад: у траўні я прадаў аднапакаёўку на Паўднёвым Захадзе за $52 500, але ўжо ў жніўні падобнае жыллё (з такой жа планіроўкай і плошчай, з рамонтам) пайшло за $57 500.

Галоўным фактарам, які ўплывае на рынак нерухомасці, па-ранейшаму застаецца даступнасць крэдытавання. Па словах Васіля, палова здзелак праходзіць з прыцягненнем банкаўскіх грошай.

— Нягледзячы на тое што Беларусбанк падняў стаўку да 16%, а некаторыя іншыя банкі таксама павялічылі адсотак гадавых да 16-17%, для людзей гэта ўсё яшчэ псіхалагічна прымальная адзнака. Калі ж гэтая лічба павялічыцца да 18%, некаторыя беларусы дакладна насцярожацца і стануць больш стрыманымі: выплачваць такія адсоткі для іх ужо будзе балюча. А ўжо пры 20% і больш лік крэдытаў моцна паменшыцца: такая прапанова будзе мала каму цікава.

Ну а пакуль попыт на кватэры, прычым у абсалютна любым сегменце — ад эліткі да эканому, працягвае расці. Тады як прапаноў, наадварот, становіцца ўсё менш. Цяпер рынак — на баку прадаўца.

— Ужо даўно зусім не пакупнік выбірае паміж пяццю аб'ектамі, а прадавец — паміж пяццю патэнцыяльнымі плацельшчыкамі. За ліквідным варыянтамі — з адэкватным цэннікам, добрай лакацыяй або рамонтам — выстройваюцца чэргі.

І пачынаецца гандаль на павышэнне. У маёй практыцы кватэры прадаваліся і на $3000, і на $5000 даражэй за першапачатковы кошт. Для жылля за $50 000 гэта вельмі нават істотная прыбаўка.

Эксперт запэўнівае: цяпер людзі гатовыя разгледзець любыя варыянты. Усё роўна, дзе знаходзіцца жыллё, ці ёсць у ім рамонт (хоць аб'екты з добрым становішчам змятаюць з рынку яшчэ хутчэй)…

— Вядома, найбольшым попытам карыстаецца бюджэтны сегмент. Але і цікавасць да элітнай нерухомасці павялічылася. Раней было па 10 здзелак у год па аб'ектах за $300 000 — 500 000, а цяпер — па некалькі ў месяц. Прычым купляюць нават кватэры і дамы за $1 000 000. Цяпер $2000-3000 за метр — цалкам нармальная цана за жыллё з добрым рамонтам.

Пра рэкорды. Самы дарагі «квадрат» жніўня знойдзены на праспекце Пераможцаў. За 103 квадратныя метры пакупнік заплаціў $315 000 у эквіваленце (або $3067 за метр).

А вось самы танны заўважаны на вуліцы Верашчагіна — $829 па курсе. Тут прадавалася кватэра ў блакіраваным доме. Яе плошча — 60,3 «квадрата».

Самая важкая здзелка мінулага месяца — $350 000 у эквіваленце за жыллё плошчай 130 квадратных метраў на вуліцы Піянерскай. Бюджэтней за ўсё абышлася аднапакаёўка на 27 «квадратаў» у Масюкоўшчыне: каштавала яна ўсяго $30 000 па курсе.

Каментары3

  • Жора
    20.09.2024
    І гэта пра мільёне (мінімум) выехаўшых у адзін бок з краіны грамадзян за апошнія чатыры гады. Хто прыязджае на іх месцы і тым самым грэе рынак? Вядома, расейцы, хто ж яшчэ. Расейцам тут, пры ўсіх санкцыях, усё ж лепей і перспектыўней, чым у Расеі. І ЕЗ бліжэй.
  • НЕ ХОТЕЛОСЬ БЫ А НАДО
    20.09.2024
    пусть русаки скупают.... Инвестиции всё ж, если буду иметь влияние в Новой Беларуси через НАЛОГИ для иностранцев ОТДАДУТ ВСЁ.
  • Проста жыхар
    20.09.2024
    Жора, лічу, што тут больш уплывае адсутнасць механізмаў інвеставання і зберагання грошай у Беларусі, таму людзі закопваюць свае даляры і еўра ў бетон. Да таго ж, у заўважнай часткі насельніцтва ёсць патрэба ў набыцці жытла, і няма магчымасці адтэрмінаваць куплю, і тут ім на дапамогу прыйшлі (адносна) танныя крэдыты. Аднак вашая заўвага пра колькасць з'ехаўшага за мяжу насельніцтва таксама справядлівая. Такім чынам, бурбалка надзімаецца, а ў выніку будзе як тады.

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →