ААН: З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў краіне загінулі як мінімум 1982 мірныя жыхары
З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў краіне загінулі 1982 мірных жыхара, паведамляе ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Яшчэ 2651 мірны жыхар атрымаў раненні, гаворыцца ў справаздачы.
Ва ўпраўленні таксама адзначылі, што фактычная колькасць загінулых і параненых можа быць значна вышэйшая, «паколькі з месцаў, дзе ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеянні, інфармацыя паступае са спазненнем і многія паведамленні патрабуюць пацвярджэння».
Паводле паведамлення, гэта тычыцца Марыупаля ў Данецкай вобласці, Ізюма ў Харкаўскай вобласці, Папаснай ў Луганскай вобласці і Барадзянкі ў Кіеўскай вобласці.
Каментары