Грамадства

У інтэрнэце зніадкуль з'явілася «Брыгада Касцюшкі». Асцярожна, гэта можа быць правакацыя

У тэлеграм-канале «Брыгада Тадэвуша Касцюшкі» з'явілася відэапаведамленне, дзе людзі з сапраўднай зброяй, але закрытымі тварамі і змененым голасам, выступаюць з заахвочваннем далучацца да іх фармавання праз тэлеграм-бот. Сапраўдныя баявыя злучэнні беларусаў пры гэтым імі называюцца «мажорамі і пачварамі, якія здымаюць гламурныя відосы», пакуль гэтыя ананімныя байцы нібыта «хаваюць братоў у сапраўднай вайне». 

Выснова звароту простая: трэба праз чат-бот далучацца да фармавання, у якім «радыя кожнаму сапраўднаму ваяру», а таксама ахвяраваць яму грошы. А ў іншыя фармаванні пры гэтым не ўступаць, бо там «піяршчыкі», а не «ваяры». 

Скрыншот з відэа

Але правакацыя аказалася непрадуманай, яе выдаюць дэталі:

— ніводнаму беларускаму добраахвотніку невядома такое фармаванне, як «брыгада Тадэвуша Касцюшкі». Яго не існуе; 

— аўдыторыя канала, у якім апублікаванае відэа, складаецца з накручаных ботаў — першае (і адзінае) відэа з'явілася пасля таго, як у канале ўжо было паўтары тысячы падпісантаў, чаго ніколі не бывае ў натуральных умовах; 

— ва Украіне не выкарыстоўваюцца тыя ўзоры камуфляжу, у які апранутыя байцы: «Горка» і «Бярозка». Але гэты камуфляж папулярны ў Беларусі, куды рэдка трапляе якаснае абмундзіраванне; 

— такога лесу, на фоне якога запісана відэа, на Данбасе не расце. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што пад выглядам няіснай групы беларускія спецслужбы спрабуюць заманіць у пастку людзей, гатовых ваяваць за свабоду і незалежнасць Украіны. Калі яны напішуць у бот, іх вылічаць і арыштуюць. 

Каментары

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой моцна загарэлася чыгуначнае дэпо1

Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

Што лепш: бегаць ці хадзіць?4

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →