Ежа22

Салат з гарбузом і нутам — рэцэпт

Гарбуз — кароль восені. Яго добра спалучаць з крупамі ці кускусам. Для салатаў лепш выкарыстоўваць самыя смачныя сарты, такія як мускатны гарбуз ці хакайда. У іх шчыльная мякаць, і яны не развальваюцца пасля запякання.

Barley and pumpkin salad
Фота: Mark O'meara / taste.com.au

Спатрэбіцца:

  • 100 г пярловых крупаў
  • 250 г гарбуза
  • 2 сталовыя лыжкі гарбузовага насення
  • 80 г нуту, прыгатаванага або кансерваванага
  • жменя рукалы
  • 50 г мяккага казінага сыру ў рулеце

Для запраўкі:

  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею (30 г)
  • 2 сталовыя лыжкі цёмнага бальзамічнага воцату
  • 1 чайная лыжка вадкага мёду
  • соль і перац на смак

Як гатаваць:

  1. Пярлоўку зварыце згодна з інструкцыяй на пакаванні.
  2. Мякаць гарбуза наразаем кубікамі, выкладаем на бляху, засланую паперай для выпечкі. Злёгку апырскваем аліўкавым алеем. Выпякаем пры тэмпературы 200 градусаў 20-30 хвілін.
  3. Насенне абсмажваем на сухой патэльні. Дробна наразаем цыбулю. Дадаём гарбуз, цыбулю, нут, рукалу.
  4. Складнікі запраўкі змешваем у шклянцы, закручваем яе і трасём да ўтварэння соусу.
  5. Салат паліваем запраўкай, асцярожна перамешваем і перакладваем у талерку. Яго можна захоўваць у лядоўні ў шчыльна зачыненым кантэйнеры 2 дні, але рукалу трэба дадаваць свежую да кожнай новай порцыі.

Каментары2

  • Жвір
    07.09.2024
    Вельмі на аматара. Гарбузу - так, зялёнае сьвятло, ён дарэчы на блюдзе, а нут - прыбраць! Замест нуту - пярлоўку б даць, сама тое будзе... ☝️
  • Козлік
    08.09.2024
    Калі гарбуз кароль восені, дык капуста каралева.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →