Спорт11

Плывец Дзмітрый Салей заваяваў срэбра на Паралімпіядзе

Дзмітрый Салей стаў сярэбраным прызёрам Паралімпіяды на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.

Дзмітрый Салей на Паралімпіядзе. Фота: Міністэрства спорту і турызму

Беларускі плывец фінішаваў другім з вынікам 57.92 (+0.43).

Яшчэ адзін беларус Максім Вашкевіч паказаў восьмы вынік — 1:00.74 (+3.25), паведамляе Міністэрства спорту і турызму.

Такім чынам, на Паралімпіядзе ў Парыжы беларусы заваявалі сем медалёў. Раней пяціразовым чэмпіёнам стаў Ігар Бокій, яшчэ адно золата ў скарбонку каманды прынёс Ягор Шчалканаў.

Каментары1

  • Улад
    08.09.2024
    Ад РБ на гэту паралімпіяду трапілі толькі плыўцы? І толькі "па зроку"?
    У Парыжы два мінулых тыдні спаборнічалі паралімпійцы у 22 відах спорту! І ў асноўным інваліды не па зроку, а з іншымі "асаблівасцямі". На калясках, з пратэзамі, пасля ДЦП ... У нас такіх няма?

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →