Грамадства33

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта

«Ну і што цяпер, на вуліцу не выходзіць», — па-філасофску заўважае бабруйчанін Аляксандр. Гэта яго аўтамабіль першым восеньскім днём праваліўся пад зямлю на паркоўцы каля дома №197 па Сацыялістычнай. Непрыемныя ўражанні аб тым, што здарылася, яшчэ свежыя ў яго памяці, піша «Вячэрні Бабруйск».

На стаянцы каля дома №197 на вул. Сацыялістычнай праваліўся пад зямлю аўтамабіль. Фота: «Вячэрні Бабруйск»

На злашчасную стаянку Аляксандр прыехаў не адзін. У салоне Renault Espace знаходзілася ўся яго сям'я: на пярэднім сядзенні — жонка, на заднім шэрагу размясціліся дзеці — 6-гадовы сын і 16-гадовая дачка.

— Усёй сям'ёй прыехалі ў кафэ «Атмасфера», каб паесці сушы, — кажа суразмоўца. І працягвае: — Пачаў паркавацца, як тут жа правалілася пярэдняе левае кола. Выглянуў у акно і ўбачыў яму без дна. Сваім блізкім сказаў хутка адшпіліцца і выйсці з машыны. Усе выйшлі. Выклікаў ДАІ.

Renault Espace, які пацярпеў у выніку абвальвання грунту на стаянцы дома Сацыялістычная, 197 у Бабруйску

Па словах Аляксандра, супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі звязаўся з прадстаўніком «Водаканала», той аператыўна прыбыў на месца. Туды ж прыехала і «Ніва», з дапамогай якой і паспрабавалі адбуксіраваць «Рэно» ад небяспечнага месца. Якраз у гэты час мінівэн і сышоў пад зямлю.

— Ад моманту, калі мы прыехалі, да абвальвання грунту прайшло прыкладна паўгадзіны, — распавядае Аляксандр.

Renault Espace, які пацярпеў у выніку абвальвання грунту на стаянцы дома Сацыялістычная, 197 у Бабруйску

Увесь гэты час сям'я знаходзілася побач. Неабыякавыя гараджане, кажа суразмоўца, як маглі, спрабавалі супакоіць жонку і дзяцей. Чуллівая жанчына прынесла вады з валяр'янкай.

Машына правяла ў зямлі амаль тры гадзіны. Як кажа Аляксандр, амаль усе кузаўныя элементы пацярпелі: парогі, дзверы, увесь левы бок, шкло, дах.

— Больш за ўсё дасталася франтальнай частцы — разбітыя і пакамячаныя пярэдні бампер, капот, фары, — пералічвае пашкоджанні ўладальнік.

Renault Espace, які пацярпеў у выніку абвальвання грунту на стаянцы дома Сацыялістычная, 197 у Бабруйску

Рухавік запускаецца, але сваім ходам мінівэн едзе з цяжкасцю. Ад падзення і ўдару пацярпела і хадавая частка: машыну вядзе ўбок.

На наступны дзень бабруйчанін звярнуўся ў кампанію, дзе застрахаваная яго грамадзянская адказнасць як кіроўцы.

— Адказалі, што нестрахавы выпадак. Калі б «каска», тады можна было б разлічваць на кампенсацыю, — кажа ўладальнік.

З суразмоўцам звязаўся і прадстаўнік «Водаканала»:

— Паведамілі, што будуць заказваць экспертызу ў гандлёва-прамысловай палаце. Да экспертызы ніякага рамонту рабіць нельга. Калі яе правядуць — невядома. Як па мне, так найбольш справядлівым рашэннем была б поўная выплата мне кошту аўтамабіля, а машыну «Водаканал» хай бы забраў сабе.

Пакуль Аляксандр і яго блізкія ездзяць на аўтамабілі, які належыць жонцы.

Свой Renault Espace 4 2003 года выпуску Аляксандр купіў у 2010 годзе. Сам прыганяў з Літвы. За гэты час на дызельным мінівэне бабруйчанін праехаў каля 200 тысяч кіламетраў. Гэтым летам сям'ёй ездзілі на аўто ў Сочы. Машына ў дарозе не падвяла.

Каментары3

  • Кастусь
    07.09.2024
    Машына ў дарозе не падвяла.
    =====
    Мы за вас радыя
  • ))
    07.09.2024
    Хай аддзячыць што не пасадзілі за дэскрыдытацыю Квітнеючай. Лямант падняў, паходзіць без машыны - нечага прывыкаць да буржуінскіх звычак... Ну на крайні выпадак хай возьмуць Tesla якую падарылі па тыпу народу)))
  • из 6-го микрорайона
    08.09.2024
    [Рэд. выдалена]

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →