Свет1212

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага

МЗС Польшчы адрэагавала на нядаўнюю заяву прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна таго, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі нібыта павінен асабіста прыехаць у Беларусь, каб забраць палітвязня Анджэя Пачобута. 

Юрый Васкрасенскі

Адказваючы ў гэтай справе на запыт «Еўрарадыё», польскае знешнепалітычнае ведамства заявіла:

«Паведамляем, што прапанова, якую ў чарговы раз прадставіў калабарант беларускага рэжыму, не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін».

Раней Юрый Васкрасенскі, выступаючы ў праграме прапагандыста Рыгора Азаронка, заявіў, што Беларусь нібыта прапаноўвала вызваліць Пачобута ў рамках расійска-амерыканскага абмену, але забраць яго павінен быў на тэрыторыі Беларусі асабіста міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Палякі ж, маўляў, «адмовіліся, потым пачалі хлусіць».

Каментары12

  • Ал
    06.09.2024
    Показали шестёрке место у ведра
  • Янка
    06.09.2024
    Пры ўсёй вялікай павазе да спадара Сікорскага я б увогуле не рэагаваў на брахню маргінальных проксі кшталту Васкрасенскага. Таму што Васкрасенскі - нуль і нікчэмнасць, а ягонае слова нічога не каштуе. Прыкладна як дохлы Жырыноўскі. Ёсць Лукашэнка, прынамсі Рыжанкоў і лукашэнкаўская прэс-сакратарка Эйсмант - іхныя прапановы яшчэ неяк вартыя абмеркавання.
  • Идиотам из тусковского кабинета
    06.09.2024
    "калабарант беларускага рэжыму"
    Беларуского режима не существует, существует росийский оккупационный режим лукашенко. когды вы это в конце концов уразумеете?

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →