Усяго патроху

Сабакі памятаюць назвы сваіх цацак на працягу некалькіх гадоў — навукоўцы

Асобныя найбольш таленавітыя сабакі могуць прынесці цацку, якую назаве яго гаспадар, нават калі не бачылі яе на працягу двух гадоў.

Dogs remember the names of their toys for several years Собаки помнят названия своих игрушек несколько лет Сабакі памятаюць назвы сваіх цацак на працягу некалькіх гадоў
Фота: Mathew Coulton / pexels.com

Як піша The Guardian, ранейшыя эксперыменты паказалі, што сабакі некаторых парод валодаюць выключнымі здольнасцямі да запамінання слоў. Найбольш вядомы бордэр-колі па мянушцы Чэйзер, які вывучыў назвы больш за 1000 прадметаў.

Цяпер жа навукоўцы з Венгрыі вывучылі кагнітыўныя здольнасці сабак і выявілі, што некаторыя з іх могуць захоўваць у памяці назвы цацак, нават калі не сутыкаліся з імі на працягу двух гадоў.

Даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Biology Letters, паказала, што для таго, каб сабака згадаў цацку па назве праз працяглы час, не патрабуецца асвяжаць яго памяць з дапамогай частай гульні з гэтым прадметам.

Для свайго эксперыменту вучоныя ўзялі пяць сабак, якія ў ходзе ранейшых даследаванняў паспяхова вывучылі назвы 12 новых цацак, якія былі затым схаваныя на два гады.

Пасля такога працяглага перапынку гаспадары сабак дасталі гэтыя цацкі са схованкі. З-за таго, што некаторыя цацкі былі згублены, іх колькасць была абмежавана пяццю прадметамі. Кожны гаспадар сабакі размяшчаў старыя цацкі ў асобным пакоі, дадаючы да іх восем новых цацак сабакі. Затым ён пераходзіў у іншы пакой і прасіў свайго гадаванца па чарзе прынесці адну са старых цацак, называючы яе.

Эксперымент для кожнага сабакі праводзіўся двойчы. Даследчыкі назіралі за тым, што адбываецца, па відэасувязі.

Вынікі паказалі, што агулам сабакі правільна выбіралі цацку ў 44% выпадкаў, а некаторыя прадэманстравалі поспех у 60% выпадкаў, што перасягнула чаканні вучоных.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што сабакі сапраўды могуць запамінаць назвы прадметаў, але гэты навык уласцівы не ўсім. Прычыны, якія ляжаць у аснове гэтай здольнасці, пакуль застаюцца невядомымі.

Аўтары звяртаюць увагу, што ў сабак, якія былі больш таленавітымі, у большасці выпадкаў былі гаспадары, што праводзілі з імі больш часу.

Вучоныя сцвярджаюць, што іх адкрыццё можа мець значэнне для разумення эвалюцыі чалавечай мовы, паколькі памяць — адзін з ключавых элементаў у яе развіцці.

Каментары

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

На Камароўцы прадаюць ёлачную гірлянду за 1850 рублёў3

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай1

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху14

У Магілёве гарадскія ўлады праводзяць дзіўны конкурс — хочуць забудаваць жыллём гістарычны цэнтр горада ў абыход закону3

У інтэрнэт трапілі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ1

Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў, каб яго спарынг-партнёрам далі месца і час у дзяржСМІ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →