На продаж выставілі пентхаус з велізарнай тэрасай, супастаўнай па памеры з нядрэннай такой тройкай.
Кватэра двухпавярховая і займае 338 «квадратаў», яшчэ 99 аддадзена пад тэрасу. Столі тут высокія — тры метры. Калі раптам падасца, што прасторы замала, то ёсць яшчэ два балконы і лоджыя, піша Onliner.by.
На першым паверсе размяшчаецца хол, кухня-гасцёўня, пральня і топачная (так, у пентхаусе ёсць уласны газавы кацёл!).
На другім паверсе — яшчэ адна спальня з ванным пакоем і выхад на тэрасу.
У кожным пакоі ёсць кандыцыянер, падагрэў падлогі.
Каб стаць новым гаспадаром, прыйдзецца заплаціць $917 000 грошай.
Каментары