Грамадства1111

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Здаецца, эміграцыя запаволілася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Асноўнымі краінамі міграцыі для беларусаў сталі Польшча і Літва. 

Літва

Па стане на 1 ліпеня 2024 года 62 535 беларусаў маюць дзейны літоўскі дазвол на жыхарства. За шэсць месяцаў гэтага года прырост склаў усяго 368 чалавек.

Гэта істотна меней, чым за аналагічны перыяд 2023 года, калі колькасць беларусаў з літоўскімі ДНЖ павялічылася амаль на 10 тысяч чалавек (з 48 804 да 58 347). Агулам за 2023 год прырост склаў 13 731 чалавек.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чым займаюцца грамадзяне Беларусі ў Літве?

48 600 чалавек (78% ад агульнай колькасці беларусаў) працуюць у Літве па працоўных дамовах. Палова з працаўладкаваных беларусаў (24 тысячы) — гэта дальнабойшчыкі. Але самі дальнабойшчыкі пераважна жывуць у кабіне грузавіка. Больш за тое, нават на непрацяглы адпачынак яны вяртаюцца ў Беларусь.

Па факце многія дальнабойшчыкі, якія працуюць у літоўскіх фірмах, у самой Літве цягам года праводзяць па 10-15 дзён. 

Дзеці і асобы, старэйшыя за 65 гадоў, — гэта каля 5 тысяч чалавек, або каля 8% ад агульнай колькасці беларусаў з літоўскімі ДНЖ.

Польшча

Разабрацца з рэальнай колькасцю беларусаў, якія жывуць ці проста працуюць у Польшчы, значна складаней, чым у выпадку з Літвой. У Літве лічба людзей з дазволамі на жыхарства будзе вельмі блізкая да колькасці беларусаў, якія там жывуць ці прынамсі пастаянна працуюць. 

Па-першае, у Літве нельга больш за год жыць па візе, а ад нядаўняга часу для працаўладкавання неабходна мець мясцовы ДНЖ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Працоўныя і турыстычныя візы Літва беларусам даўно не выдае. Таму застаюцца толькі тыя, хто атрымаў візу і пераехаў у Літву з гуманітарных прычын. Такія людзі безумоўна існуюць, але іх дакладна не тысячы.

У выпадку з Польшчай усё значна складаней, бо падлік колькасці трымальнікаў дзейных ДНЖ не дае магчымасці адэкватна ацаніць колькасць беларусаў у гэтай краіне.

Па выніках за першае паўгоддзе 2024 года, дзейны польскі ДНЖ маюць 131 318 беларусаў. Гэта прыблізна ўдвая больш, чым колькасць грамадзян Беларусі з дзейнымі літоўскімі ДНЖ. Розніца падазрона маленькая.

Каго не адлюстроўвае статыстыка?

Значная частка беларусаў у Польшчы, па ўсім відаць, жыве ці прынамсі пастаянна працуе на іншых падставах. У адрозненне ад Літвы, там можна знаходзіцца па працоўнай візе. Таксама жыць па візе могуць грамадзяне Беларусі з картай паляка. Яна дазваляе атрымліваць доўгатэрміновую візу, з якой можна жыць, працаваць і весці бізнэс. Адзінае, што трэба раз на год выехаць з краіны, каб атрымаць новую візу на 365 дзён знаходжання.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама можа быць даволі шмат людзей, якія чакаюць на атрыманне ДНЖ. Калі ў Літве на гэта ідзе 1—4 месяцы, то ў Польшчы час чакання на ДНЖ, як правіла, значна большы. Многія атрымліваюць дакумент толькі праз год і болей пасля падачы. Але тым не менш гэтыя людзі працягваюць жыць у Польшчы на падставе штампа ў пашпарце, які сведчыць пра падачу на ДНЖ.

Іншыя лічбы

Паводле падлікаў аналітыкаў Picodi, якія грунтуюцца на аналізе даных з польскага дзяржаўнага рэестру ўліку насельніцтва PESEL, агульная колькасць беларусаў, якія на 1 студзеня 2024 года пражывалі ў Польшчы, ацэньвалася ў 310 тысяч чалавек.

Гэтыя лічбы выглядаюць больш рэалістычнымі, бо гэта ўжо не ў два разы, а ў цэлых пяць разоў больш, чым у Літве. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто яшчэ не трапляе ў статыстыку?

Таксама ў выпадку з Польшчай трэба ўлічваць, што частка беларусаў, якія пераехалі пасля 2020 года, ужо маглі паспець атрымаць польскае грамадзянства і не трапіць ні ў адну статыстыку замежнікаў. Калі на момант пераезду з Беларусі чалавек мае карту паляка, то для атрымання грамадзянства яму спатрэбіцца каля 2-2,5 гадоў. Толькі за 2022 год амаль тры тысячы грамадзян Беларусі атрымалі польскія пашпарты. 

Па даных на канец 2023 года, 38 тысяч грамадзян Беларусі мелі пастаянныя дазволы на жыхарства на падставе польскага паходжання. Усе яны праз год пражывання ў Польшчы маюць права падаваць дакументы на атрыманне польскага грамадзянства.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што з дынамікай?

Летам 2019 года ў Польшчы пражывала 47 366 беларусаў. За наступныя пяць гадоў іх колькасць вырасла ў 6,5 раза.

Пікавым па прыросце быў 2022 год з плюс 103 448 чалавек. За 2023 год, колькасць беларусаў у Польшчы павялічылася на 60 тысяч чалавек, што параўнальна з 2021 годам (+57 454).

Да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Літве пражывала каля 18 тысяч грамадзян Беларусі. За гэты перыяд павелічэнне склала 3,5 раза. Але за апошнія паўгода беларусаў з ДНЖ у Літве стала больш усяго толькі на 368 чалавек.

І калі цікавасць да пераезду ў Літву з шэрагу прычын зменшылася, беларусы працягваюць пераязджаць на заробкі і пастаяннае месца месца жыхарства ў Польшчу. Таксама ў Польшчу нярэдка перабіраюцца беларусы, якія некалі з'ехалі ў Грузію.

Каментары11

  • Кек
    08.09.2024
    У 2022 годзе беларусы з Украіны прыехалі, а не з Беларусі наўпрост хутчэй за ўсё. А за наступныя гады зноў пераехалі ў якую Іспанію, Італію ці Германію, то ні ў Літве, ні ў Польшчы гэтыя людзі не накопліваюцца, і тады прырост лічыць трэба не абсалютна, а адносна. Гэта значыць, у 2023 годзе прырост грамадзян Беларусі ў Польшчы склаў 60000, але прыехала новых 100.000, проста з ліку старых 10.000 птрымала польскае грамадзянства і перастала ўлічвацца, як беларусы, 20.000 вярнулася назад ва Украіну, а 10.000 паехала далей у Еўропу.
    Таму рост не запаволіўся, вырас атток з Польшчы і Літвы.
  • Одуванчики непобедимы
    08.09.2024
    Сведка событий, "одуванчики" - это про тех ментов, которые в 20-м не смогли сделать революцию, но имея человеческую совесть, бросили службу и сбежали в дальнобои?

    Иои "одуванчики" это те, которые в 20-м и после шатают режим и за это подвергаются репресиям?
  • Лютавер
    08.09.2024
    Сведка событий, ты это предвидел, поэтому после 9го августа сидел дома на попе ровно - "революционер".

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі3

Актывіста руху «За свабоду» будуць судзіць па шасці палітычных артыкулах. Пагражае да 12 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →