У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м
Відэа з затрыманымі ў Баранавічах выклаў канал ГУБАЗіКа.
Адзін з былых вайскоўцаў служыў ва ўнутраных войсках, але пасля 9 жніўня 2020 года, як кажа ў відэа сілавікоў, спаліў сваю форму і зняў гэта на відэа.
Другі служыў у вайсковай частцы №25887. Ён таксама вырашыў звольніцца пасля пратэстаў і запісаў свой зварот на відэа. У ім былы вайсковец у форме казаў, што яму сорамна, што дапусціў прымяненне сілы ў дачыненні да мірных грамадзян.
Што інкрымінуюць затрыманым — невядома.
-
Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву
-
Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў
-
Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава
Каментары