Грамадства1515

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»

Пра змену беларускамоўных вулічных шыльдаў у Нясвіжы на рускамоўныя паведаміў у фэйсбук «моўны інспектар» Ігар Случак.

Ігар Случак размясціў копію афіцыйнага адказу ад старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Ломскага.

У ім чыноўнік тлумачыць, што шыльды замянілі яшчэ летась да святкавання 800-годдзя горада. Зроблена гэта «для зручнасці турыстаў і гасцей горада».

Таму, сцвярджае Аляксандр Ломскі, «няма неабходнасці і дадатковых фінансавых сродкаў для замены іх толькі зыходзячы з Вашых пажаданняў». Таксама, на ягоную думку, 

«трэба ўлічваць, што ў ахоўных зонах гістарычных гарадоў, такіх як Нясвіж, а таксама на аб'ектах, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, не заўсёды дарэчы размяшчаць аншлагі, паказальнікі і т.п., падводзячы іх пад шаблоны іншых гарадоў».

Каментары15

  • Алек. Ру
    06.09.2024
    Зноу́ лукашысты паказалі сваë стау́ленне да роднай мовы. Нічога новага, яны капіююць паводзіны свайго барона. Брыдка і агідна.
  • Зафіксавана
    06.09.2024
    На змену вулічных шыльдаў у Нясвіжы на рускамоўныя ў старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Ломскага грошы ёсць.
    А на змену на беларускамоўныя няма.

    А тое, што ў ахоўных зонах гістарычных гарадоў, такіх як Нясвіж, усе шыльды павінны быць на гістарычнай мове беларускага народа - беларускай, ён ігнаруе і лічыць гэта "недарэчным".
  • Зламаў вочы, чытаючы
    06.09.2024
    Аншлагі"(гэта што?), "у сапраўдны час".
    Подпіс цікавы. АЗЛомскі".
    Ламаць - не будаваць.
    Зло.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →