Каментары да артыкула

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было

  • Gorliwy Litwin
    04.09.2024
    Якія годныя людзі! Хай міласэрны Б-г правядзе іх праз усе выпрабаванні і выведзе да святла
  • Кабан
    04.09.2024
    Мая павага
  • Iна
    16.11.2024
    Кабан , Вялiкi дзякуй!...✌
  • нявеста азаронка
    04.09.2024
    якая моцная прыгожая годная жанчына
  • нявеста азаронка
    04.09.2024
    калі гэта сапраўды яе думкі, яе тэкст з мінімальнымі праўкамі, то... сапраўды - выклікае вялікае захапленне. якая дакладнасць думак, фармулёвак, параўнанняў

    хай ёй шчасціць
  • Імя
    04.09.2024
    > Радзіму яна параўноўвае з молахам

    Ну ясна, гэта ж Беларусь вінаватая, а не русскій мір, які яны самі насіралі ўсё жыццё, ды й за мяжой мабыць не спыніліся.
  • Не галасі!
    04.09.2024
    Імя, ну канешне, твой панос ў каментах больш каштоўны за словы, каторымі годныя людзі выказваюць сваю пазіцыю і прынцыпы.
  • Імя
    04.09.2024
    Не галасі! , па-першае, панос у цябе, бо ты не трымаешся тэмы артыкула або каментара, на які нібы адказваеш

    Па-другое, а ў чым каштоўнасць абвінавачвання радзімы, утопленай у русском міре стараннямі якраз такіх “годных” чалавечкаў, як яны?
  • .
    04.09.2024
    Яна параўноўвае не зусім "радзіму" з молахам, а "нашу дзяржаву". Там ёсць падрабязная дакладная цытата. Адтуль зразумела, што размова пра тэрарыстычную дзейнасць карнікаў, якія ламаюць лёсы людзей.
    Здаецца, складна с тым спрачацца, але ў Вас ужо пераклад са здаровай галавы на хворую: ужо не карнікі вінныя, а самі ахвяры, і ў Беларусі, і нават зараз, калі збеглі. Паўтараеце "яны самі", двойчы.
    Ну і ў чым вашая пазіцыя да людзей і тут адрозніваецца ад гэбістскай? Думаў, горш за іх не бывае, але вось бывае.
  • ..
    04.09.2024
    ., наконт т.зв. Імя мяне ўжо спыталі ў іншай тэме..
    Імя дауно спаліушыся
  • Імя
    04.09.2024
    ., Вядома ж, яна пакрыўджана на лукашэнкаўскі апарат, які не адпавеў яе жаданню быць “узорным грамадзянінам” расейскага пратэктарату Белоруссія. Думаю, яна шчыра лічыць Беларусь “страной где многа харошых людей, но с плахой властью”. У адрозненне ад “харошых стран, где всё сделана для людей”. Гэта той самы “народны” наратыў, што без перашкод трапляе ў тутэйшыя глузды прама з Расеі. Я мільён разоў бачыў такіх незадаволеных.

    Праблема ў тым, што на гэтым іхнія рэфлексіі спыняюцца. Зразумець, як так сталася, што ў іхням доме перманентна пануюць вырадкі, яны ніколі не пытаюцца, і амаль ніхто ім не кажа.

    У выніку яны так і застаюцца грунтам, і адначасова ахвярай, далейшай дэградацыі. Ну, або ўцякаюць, і ўжо з замежжа паліваюць брудам парадкі на былой радзіме, не разумеючы сваёй беспасрэднай у гэтым віны.

    Цытата: "Цёмны ты, светлы, добра жыў ці дрэнна — у гэтай краіне не было сэнсу старацца." Дзіствіцільна! Напэўна злы чараўнік папрацаваў.
  • .
    04.09.2024
    1. Вы абвінавачваеце яе не ў тым, што яна сказала, падумала, а ў тым, што "магла падумаць". Калі ў артыкуле няма да чаго дачапіцца, то ўжо працуюць фантазіі, голае хэйтэрства.
    2. Можна ўзяць нацыянальныя дзяржавы Іран, Венесуэлу. Там ніякі "філосаф" не здолее прыдумаць віны народа за прызнанне акупацыі. Але праблемы ад улады такія ж.
    3. Нават калі ўмоўны рускамірны грамадзянін (паўтару, што казаць пра героя артыкула ў гэтым кантэксце беспадстаўна) вінны за неразуменне сваёй другаснасці, за страту свайго нацыянальнага, свайго - гэта ніяк не можа апраўдваць тыя здзекі, якія вытвараюць з людзьмі карнікі. Несправядлівы суд, рэпрэсіі - зло нашмат большае, чым "неразуменне" кімсьці нейкіх ісцін.
    Цалкам выглядае як звыш-каштоўная ідэя, а хто яе не разумее, у Вас нібыта справядліва атрымлівае кару за тое.
  • Імя
    04.09.2024
    ., 1. Вось нінада ля-ля. Я чытаю, як прамую гаворку, так і заўвагі аўтара. Тое, што гераіня артыкула а) рускамірная, тобок носьбіт расейскай культуры і б) нічагусенькі не зразумела, відаць за 20 км

    2. А ў Іране ды Венесуэле няма ніякай акупацыі, там аўтаномныя дыктатуры. Сярод сучаснай Еўропы гэткі аўтаномны крывавы трэш проста немагчымы. Не выжыве. Іншая справа, калі насельніцтва інфікавана русскім міром. Ось тады можна днраў і лукашэнак наструляць колькі хочаш

    3. Карнікаў ніхто не апраўдвае. Але ж увесь гэты гулаг з гестапікам і вучылкамі стаўся магчымым выключна таму, што большасць насельніцтва аддае перавагу расейшчыне і памнажае яе. Расейшчына = гулаг

    А сама ідэя настолькі ж лагічная і ясная, наколькі й нязручная. Прычым, як для рускамірнай большасці, так і для грантаедаў, што яе прафесійна акучваюць. Адсюль столькі хэйту і падарваных дуп :(
  • Не галасі!
    05.09.2024
    ., каму Вы пішаце! Гэты "Імя" закаханы толькі ў самога сябе. Астатнія людзі яму патрэбныя толькі для аднаго - каб іх бэсціць. Бэсціць, каб самому ўзвысіцца. Мабыць, яшчэ ўяўляе сябе Прарокам ды Мессіяй, (ісцінным арыйцам) што прасвятляе "рускамірных" і "губернскіх" недачалавекаў.
  • .
    05.09.2024
    Калі з добрай ідэі (пра негатыўны ўплыў каланізацыі Масквой, пра неабходнасць падтрымкі беларусчыны)
    нехта прыходзіць ў дрэнны пункт - калі ахвяры нібыта больш вінныя, чым карнікі -
    значыць, такі мысліцель недзе заблукаў па дарозе.
    Увогуле, галоўнае, што Вы кажаце, гэта старое слабае халопскае "народ(зец) заслугоўвае сваю ўладу".
  • Імя
    05.09.2024
    ., па-мойму, ня можа быць ніякага сумневу, што, хаця карнікі ёсць злачынцамі, калектыўная віна рускамірных, якія 30 гадоў разам стваралі прастору талерантнасці для злачынстваў, пераўзыходзіць іх шматкроць. Проста за кошт агромнай масы насельніцтва, якая ў гэтым удзельнічала.

    Спецыяльна для слабых на розум: кажучы “віна”, я не маю на ўвазе нейкае пакаранне. Яны ўжо самі сябе пакаралі скоцкім існаваннем. Я вяду пра самаасэнсаванне адказнасці кожнага, рэвізію светагляда і змену паводзін, каб з часткі праблемы стацца часткай рашэння. Вядома ж, для гэтага спатрэбіцца назаўсёды развітацца з інфантыльнымі ментальнымі ўстаноўкамі, многія з якіх патрапілі да нас наўпрост з Расеі праз адсутнасць моўнага бар’еру. І першая з іх: ”народ у нас прекрасный, проста с властью пачімута не повезло”.
  • .
    05.09.2024
    Што Вы несяце? Грамадства не талерантна да таго, што робяць карнікі. І самі карнікі гэта разумеюць, інакш не хаваліся б пад ананімнымі аўтарамі каналаў, не хавалі галасы і твары на запісах. І нават ябацькі не талерантны, бо іх першая рэакцыя: адмаўляць.

    У грамадства ёсць частка сваёй адказнасці, так, але трэба мець цалкам паламаныя этычныя вагі, быць нейкім дагматыкам-хэйтарам, каб ненавідзець "няправільныя думкі" горш за крымінальныя злачынствы.
    Паказальна тут тое, што нібыта крытыкуеце савок і рускі свет, але самі наглуха з поглядамі, якія той свет у выбудоўваў сярод жыхароў: "хатаскрайнік" (шукае позу каб дыстанцавацца і ўсіх ненавідзець) і "віктым-блэймінг" (народ сам вінны за ўсё).
    Шмат такіх сустракаў, вашая беларуская мова тут неабавязковы дадатковы элемент.
  • Імя
    05.09.2024
    ., то-бок, вы усур’ёз не кеміце, што русскій мір ёсць грунтам сучаснага гулага на Беларусі, ды й паўсюль, дзе ён вядзе рэй? Чым, дарэчы, шчыра абураецца народзец ад Хабаравска да Бреста, але, вядома ж, безвынікова, бо гэта пчолы супраць мёду. І не здагадваецеся, што расейская культурка ёсць зброяй для яго прасоўвання і смяротнай хваробай для інфікаванага ёй народа?

    То й трэба было з гэтага пачынаць: Расея нам не вораг, народ харошый, а власці плахіе і г.д. Пагатоў, інфантыльнаму грамадству такая размова даспадобы.
  • .
    05.09.2024
    Каланізацыя - зло. Гэта думка відавочная. Не трэба яе так падаваць, нібыта сваё адкрыццё.
    Але. У Вас гэтая думка ператвараецца ў звышкаштоўную ідэю (такое трохі псіхічнае адхіленне). Даводзіце яе да абсурду, калі пачынаеце прымяняць (напрыклад, гэты артыкул).
    - Абсурд этычны, калі ў вас крымінальныя злачынствы (здзекі карнікаў) менш важныя за "няправільныя думкі" іх ахвяр.
    - Абсурд лагічны, калі крытыкуючы погляды носьбітаў рускага свету, самі транслюеце найбольш дрэнныя з іх: "хата скраю" і "віктым-блэймінг" ("народ заслугоўвае ўладу").

    Калі ў чалавека галава слабенькая, у яе ўлазіць толькі адна ідэя. Ён яе бясконца паўтарае, даводзіць да абсурду, а лагічныя і этычныя хібы проста адкідвае.
    У разумных людзей больш за адну ідэю, і ідзе пастаянны працэс па перагляду, дабудове поглядаў, калі тыя ідэі ў чымсьці не дакладныя, або маюць свае межы.
    У гэтым розніца паміж дагматычным мышленнем (у вас) і крытычным.
  • Імя
    05.09.2024
    ., ды не "каланізацыя" - зло, недарэка. Насіць у беларускай галаве русскій мір і пашыраць яго вакол сябе - ось гэта зло!

    Гэта проста капец: вы бачыце літары, перакручваеце іх у нейкую несусветную ахінею ("кожны рускамірны горш за карніка!", "хата скраю!") і прыпісваеце яе мне, а потым радасна выкрываеце.

    Прычым уласныя абсурдныя ідэі, якія вам надзьмула з Усхода, напрыклад байку пра добры народ і кепскае начальства, нават асэнсаваць не гатовыя. Бо тады прыдзецца неяк тлумачыць, чаму гэтая абсалютна несуразная сучаснай Еўропе ўлада трымаецца ўжо 30 год.
  • .
    06.09.2024
    1. Распаўсюджванне рускага свету - асобны ("частный") прыклад каланізацыі. Распаўсюджванне ідэй і рост іх носьбітаў - частка гэтага працэсу.

    2. Я кажу, што ў вас крымінальныя злачынствы (здзекі карнікаў) менш важныя за "няправільныя думкі" іх ахвяр.
    Вы самі казалі вышэй, сярод іншага: "па-мойму, ня можа быць ніякага сумневу, што, хаця карнікі ёсць злачынцамі, калектыўная віна рускамірных ... пераўзыходзіць іх шматкроць".

    3. Ніхто тут не даказвае пра "добры народ і кепскае начальства". Адзін павярхоўны стэрэатып абвяргаеце іншым павярхоўным стэрэатыпам ("народзец сам заслугоўвае").
    Кожны адказвае за свае дзеянні. Нехта мог (умоўна да 2020 г.) пасіўна ставіцца да рускага свету, нехта ўдзельнічаў у крымінальных злачынствах з 2020 г. Тут трэба мець цвярозы розум і здаровую этыку, каб не маніпуляваць гэтымі вагамі адказнасці кожнага, не перакручваючы іх да абсурду.

    4. Нарэшце, Вы кажаце толькі пра 30 год: "калектыўная віна рускамірных, якія 30 гадоў разам стваралі прастору талерантнасці для злачынстваў". Нібыта спачатку 30 год народ пасіўна ствараў умовы для злачынстваў, а пасля гэтыя ўмовы спрацавалі і злачынствы амаль самі сабою сталі магчымымі. Такая вашая думка: спачатку падтрымка рускага свету, пасля вынікі.

    Але працэс каланізацыі ідзе значна даўжэй. Калі ўзяць толькі апошнія 252 гады, з Першага падзелу РП: спачатку ідуць войскі, карнікі, за імі папы і настаўнікі. Першапачатковая і галоўная віна за каланізатарамі, і ніяк не за самімі каланізаванымі. Зараз проста чарговая хваля. Першакрыніца злачынстваў карнікі, а не народ (як у вас).

    5. Вам трэба выбачыцца за хамства ("недарэку"). Таксама мы больш абмяркоўваем вашыя ідэі, якія маюць вельмі ўскоснае дачыненне да героя артыкула.
  • Імя
    06.09.2024
    ., Каланізацыя - нейтральны тэрмін. “Русскій мір” - канкрэтная пачварная з’ява, пра якую размова. Нашто генералізаваць?

    Апошні раз: я кажу, што карнікі з’явіліся і існуюць на глебе, якая падрыхтаваная усімі рускамірнымі. Калі русского міра няма, то й карнікам развярнуцца няма дзе. Калі чалавек гадамі не мыецца, хіба трэба вініць каросту ды вошай на ім, замест таго, каб Іх проста знічтажаць? Хіба не трэба навучыць хворага гігіене, замест паўтарэння баек пра яго хараство? Не, ён не “харошы”, ён прынамсі - дурань.

    Падобныя нашым умовы ў мінулым чамусці не зашкодзілі палякам ды літоўцам стаць вольнымі. Так, з пэўных прычын ім было трохі лягчэй. А беларусы і дагэтуль не могуць ачуняць, хоць адмоўныя і станоўчыя прыклады знаходзяцца літаральна перад вачыма. Але, замест таго, каб расплюшчваць вочы самому і іншым, вы льеце на іх ружовую вадзічку. Мне незразумела, з якой мэтай.

    А хаміць пачалі вы, лагічна вам і выбачыцца.
  • .
    07.09.2024
    1. У палякаў і літоўцаў не было настолькі гістарычна доўгага і жорсткага ўзаемадзеяння з Масквою, як у беларусаў. (Не прыніжаю і іх ахвяры). Больш усяго беларусы ваявалі з Масквой. Доўгая гісторыя генацыду. Гэта факты.
    І прычыны гэтай агрэсіі - інтарэсы Масквы ў еўрапейскім напрамку. (Умоўна Масква - Мінск - Варшава - Берлін - Парыж). А не нейкі чамусьці (па-вашаму) дрэнны народзец, які нібыта сам усе гэтыя стагоддзі "прыцягваў" агрэсію. Першапрычына агрэсіі - агрэсар.

    Які Вы патрыёт Беларусі, калі галоўная віна за шматгадовыя войны, акупацыі, рэпрэсіі для вас на ўласным народзе?

    2. Пацікаўцеся віктым-блэймінгам. Гэта пазіцыя, у тым ліку характэрная для савецкай юрыспрудэнцыі ("згвалцілі, бо спадніца кароткая"). Менавіта тое, у чым вы захраслі.

    3. Увогуле маеце вузкі погляд, у часе і прасторы. Гісторыю Беларусі разглядаеце толькі за 30 апошніх год, а з'явы лічыце ўнікальнымі для планеты.
    Але яны не ўнікальныя, так працуе каланіялізм і імперыялізм (зусім не "нейтральныя" тэрміны, як вам здаецца), бо такая іх сутнасць. Як іншыя прыклады Англія vs Ірландыя, Шатландыя. І г.д.

    У вас класічная звышкаштоўная ідэя. Тое, што ўлезла ў галаву. Усё залішняе (гістарычна, тэрытарыяльна) - адсечана. Чужыя спробы адшукаць межы гэтай ідэі, разглядзець яе пад рознымі вугламі, нават генералізаваць (як кажаце) - выклікаюць агрэсію. І паўтор аднаго і таго ж. Так працуе дагматызм.
  • Імя
    07.09.2024
    ., 1. Ха, яшчэ калі рабіў адсылку да суседзяў, ведаў, што вы пачнеце апраўданні нібыта “лепшымі ўмовамі” ў іх. Праўда, не чакаў чарговай лухты (народзец, … "прыцягваў" агрэсію), якую вы традыцыйна прыпішаце мне. Што ж, кожны раз даводзіцца паніжаць планку чаканняў.

    2. Пра “віктым-блэймінг” цэлага грамадства пасмяяўся, дзякуй. Нажаль, лячыць праблемы рэальнага свету лявацкімі заклінаннямі не выпадае. Што праўда, гэтым можна займацца бясконца доўга, у пэўных колах гэта плюс.

    P.S. Ці вы чулі прымаўку дарослых людзей “fool me once, shame on you; fool me twice, shame on me”? Як вы думаеце, што яна азначае?

    3. Ойвэй. Сучасныя Шатландыя ды Ірландыя аддаюць перавагу смачнай цывілізацыйна-фінансава-гаспадарчай цыцке каланізатара. Такі іх праклён на шляху да самастойнасці. Беларусы ж, замест цыцкі, усю дарогу смокчуць самі ведаеце што ды дастаюць кухталёў, але ж.

    Баюся, не вам разважаць пра ідэі, бо вы яўна не можаце адужыць нават адну. Вам сказана: мяне не цікавіць пакаранне ідыётаў, галовамі і рукамі якіх створаныя умовы для панавання злачынцаў, якіх скончылі б у турме ў нашых суседзяў. Я выношу за дужкі, каму гістарычна было "лепей" ці "горай", бо гэта невычарпальная тэма. Мяне цікавіць адное: ці здолеюць сучасныя тутэйшыя нарэшце ачуняць, праявіўшы розум і волю. Бо адгаворак сучасны свет ім пакідае менш і менш.

    Прафесійная апазіцыя (і вы, як выглядае) лічыць народ ігрушкай в руках бізжаласнай судьбы, пасіўным аб’ектам, вартым бясконцага жалю і суцяшэння. Ваша дзела. Я ж буду разглядаць масу суайчыннікаў як цяжка хворы, але суб’ект, тэарэтычна здольны на асэнсаванне свайго лёсу і вызваленне саміх сябе, таму буду размаўляць з імі як з дарослымі людзьмі. Гэта, вядома, не падыход прафесійных цынікаў, але ж адзіны практычны.
  • .
    08.09.2024
    > "мяне не цікавіць пакаранне ідыётаў, галовамі і рукамі якіх створаныя умовы для панавання злачынцаў"

    Ну вось ізноў (каб пасля не было, што нібыта не казалі, нібыта вам нешта прыпісваюць).

    З вашым падыходам і віна за вайну на ўкраінцах, бо іх частка (у першую чаргу, левабярэжная, Данбас і г.д., тыя, хто падтрымліваў Януковіча, быў супраць Майдану, працягвае і зараз размаўляць на расейскай мове і г.д., "крытэрыяў" можна адшукаць)
    - былі талерантнымі да рускага свету, нібыта стваралі ўмовы для прыходу акупантаў.
    Той жа падыход. Калі ў вас рускамоўныя беларусы самі вінныя за рэпрэсіі карнікаў, то і рускамоўныя ўкраінцы самі вінныя за напад агрэсара. Пры паслядоўным прымяненні вашага падыходу атрымліваецца так.

    2. "Віктым-блэймінг" - лагічная памылка, вынікае з кагнітыўнага скажэння "вера ў справядлівы свет". Гэта не палітычны лозунг і не каштоўнаснае меркаванне.
    Я не ў тэме вашых міжпартыйных лаянак ("левацкі" і г.д.). Адмаўляць частку сучасных навуковых ведаў пра тое, як працуе мышленне - выглядае цемрашальствам. Ну або такое адмаўленне ёсць частка вашай палітычнай пазіцыі.

    3. Дарэчы, Вы адзіны такі мысліцель ці ўваходзіце з аднадумцамі ў нейкую партыю або рух? Якую ён мае назву? Якія сучасныя беларускія дзеячы для вас аўтарытэты, якія сусветныя палітыкі і мысляры папярэдніх часоў?
  • Імя
    08.09.2024
    ., 1. Рускамірныя ўкраінцы безумоўна нясуць сваю частку адказнасці за ўторгненне. Яны не паспелі самі вырасціць на сябе дастаткова каросты, давялося “імпартаваць”, таму гэтая гісторыя трохі іншая, але напрамак той жа самы. А ў вас ёсць сумневы на гэты конт?

    2. Прычым тут лаянка. Вобраз “ахвяры прыгняцення” сядзіць у цэнтры левай ідэалогіі з самага пачатку. Самі ж левакі бяруць на сябе ролю апекуна і збавіцеля “прыгнечаных” класаў і груп. Звычайна, падапечным ад таго становіцца горш, бо такое апякунства знішчае матывацыю і волю, але ж левых цікавіць толькі ўлада над падманутай масай.

    3. Я паведамлю, калі буду ствараць свой фан-клуб. А ў палітыку рускамірным халопам зарана, нам бы эпоху Асветніцтва завершыць для большасці.
  • .
    08.09.2024
    Я бачу, што сітуацыя з правамі жанчын, інвалідаў, каланізаваных народаў і іншых "ахвяр", і г.д. за апошняе стагоддзе ў свеце аб'ектыўна палепшылася. Значыць, дэкламаваныя мэты дасягаюцца.
    Нават калі нейкія палітычныя сілы, па-вашаму, выкарыстоўвалі гэтую барацьбу за ахвяр нібыта толькі для сваёй улады (дакладна такое можна сказаць толькі пра бальшавікоў у СССР).

    Напрыклад, калі я адчуваю несправядлівасць рэпрэсій да беларусаў, развязвання вайны да ўкраінцаў, гэта не значыць, што я нібыта жадаю, як кажаце, "падмануць масы" і нібыта раблю гэта для ўлады. Такія адчуванні натуральныя для большасці людзей. Вы жа разважаеце як гэбэшнік або ватны абывацель, якія забілі ў сябе эмпатыю, і нармальную большасць не разумеюць. Якія, напрыклад, удзельнікам мітынгаў прыпісваюць толькі карысную матывацыю: "яны прыйшлі туды толькі за грошы". Або сучасныя боты, якія пішуць пра "гранты" як адзіную матывацыю дэмакратычных структур.
    У рэпрэсіях у вас вінныя "ідыёты"(ваша слова)-беларусы, у вайне самі ўкраінцы.

    ...І тады ўстае пытанне: а якая розніца паміж вамі і расейскай+лукашэнкаўскай прапагандай, калі разважаеце вы аднолькава, ацэньваеце людзей аднолькава, прыходзіце да аднолькавых выснаваў?
    Як узяць маргінала-чорнасоценца, замяніць у ім толькі рускі нацызм на беларускі, астатні светапогляд і ацэнкі ніяк не змяняць. Менавіта таму ўсе гэтыя дзерманты-мельянцовы так лёгка змянілі палітычны лагер. Бо ў галаве было трэба замяніць толькі 1 пераменную.
  • Імя
    08.09.2024
    ., Выкручваецеся нібы ўюн, фу такім быць. Пытанне рубам: ці рускамірныя Данбасу, што лямантавалі “Пуцін ввіді вайска”, нясуць частку адказнасці за сваё кашмарнае жыццё цяпер (а мужчынкі - за сваю пагібель), ці не?
  • .
    08.09.2024
    Ці было такое? Дзе паглядзець. Інтэрнэт памятае з'яўленне гэтага лозунгу "Путин, введи войска" на маскоўскім мітынгу, ужо пасля дэкларацый ДНР і ЛНР, а тыя вынік не дзеянняў мясцовых, а ўзброенай авантуры расіяніна Стралкова-Гіркіна.
    Пераправерыў па google trends - так, лозунг усплывае ў чэрвені 2014.
    Значыць, у вас і ў пачатку вайны ў Данбасе 2014, у дзеяннях расіян вінныя ўкраінцы.

    Дадам да псіхалагічнага партрэту. Цынічна-здзеклівыя адносіны да людзей ў нашых мясцінах - у двух катэгорый: карнікі і (умоўна) "злыя халопы".
    З карнікамі зразумела, іх дрэсіруюць усё жыццё. Каб тварыць чэрнь, яны самі сябе ўпэўніваюць, што людзі-ахвяры не такія ўжо ахвяры, яны заслугоўваюць ці могуць заслугоўваць усе беды.
    Злыя халопы. Тыя, што з уласнай слабасці не здольныя нават павысіць голас на начальства, здольныя толькі грызці сваіх. Гэта прасцей. А калі з кімсьці з людзей бяда, хуценька прыдумваюць, што тыя нібыта самі вінныя. "Неверагодных" лаюць за тое, што яны наіўныя, жанчын з кветкамі - што танкаў і самалётаў не мелі, да рускамоўных чапляецеся проста не за тую мову.
    М*нты адносяцца да ахвяр як да "цярпіл", так і кажуць, на бандытскім слэнгу. Вы кажаце "мяне не цікавіць пакаранне ідыётаў". Я не бачу розніцы паміж вашымі светапоглядамі.
  • Бог
    04.09.2024
    "Но женщина все еще верит, что добро победит..." "Один священник мне сказал..." "...моя совесть чиста перед Богом и народом..."
    Мда. Совсем тяжело с мозгами у людей.
  • небо г
    04.09.2024
    Бог, вам бы перажыць столькі, колькі яна перажыла, перш, чым нешта піздіць
  • Не галасі!
    04.09.2024
    Бог, з мазгамі бяда ў тых, хто богам сябе ўяўляе.
  • .
    04.09.2024
    Галоўнае тут сутнасць і выхаванне чалавека, дзеянні, а не вера. Калі яна ў цяжкую хвіліну абапіраецца на рэлігію, не так гэта і дрэнна (кажу як атэіст). Хутчэй, падтрымлівае ў сябе тое, што і так ёсць.
    Іншыя, наадварот, пад свае дрэнныя ўчынкі шукаюць рэлігійны падмурак (малітвы РПЦ пра перамагу "святой Русі" і г.д.).
  • Бог
    04.09.2024
    небо г, именно поэтому я знаю что бога нет
  • Бог
    04.09.2024
    небо г, обожаю таких верующих как ты. По христиански выматерился, пожелал плохого. Молодец. Точно в рай определю
  • неба
    04.09.2024
    бог ёсць.
    я дасылала фота
  • /\
    04.09.2024
    Дизайнер, ви шо - не видели песенку?
    https://www.youtube.com/watch?v=6WuS27iQnvs
    нуда вайти посмотрим еще раз вместе) с вами
  • Бог
    04.09.2024
    Не галасі! , согласен, у тебя большие проблемы с мозгами :)
  • У складзе УСУ
    04.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Цікава.
    05.09.2024
    У яе патлы памаляваныя (служыць нячысціку) ці гэта Божы колер?
  • Rumi
    06.09.2024
    Двоякое впечатление от статьи. С одной стороны сильная праведная женщина, добьётся успехов в другом месте, если не в Беларуси, такие не пропадают, сил ей. С другой стороны, вызывает удивление её удивление. Можно было пить модные коктейли на виниловых вечеринках вплоть до августа 20-го года и ничего не замечать, быть вне политики так сказать, 9-12 и дальше в августе, казалось бы, у всех до последнего должны были открыться глаза на своё рабское положение в Беларуси: тебя никто не защитит, закона нет, прав у тебя меньше чем у бездомной собаки в Грузии. Все кто решили что могут жить "как раньше", на что рассчитывали? Светлые люди не нужны стране. ДА ЛАДНО!!! Ну, добро пожаловать в клуб вышедших из спячки, лучше поздно чем никогда.

    Яны ламаюць лёсы цудоўных людзей, і я не пра сябе: колькі светлых і разумных беларусаў я пабачыла за межамі краіны, і яны не патрэбныя нашай дзяржаве!
  • Міма
    07.09.2024
    Нейкі брэд
  • Шаўкат
    07.09.2024
    Краіна пад акупацыяй, гэта ж відавочна. Усё заточана ў дзяржаве на тое, толькі каб шалёны з крэсла не вываліўся, а далей ім хоць трава не расці.
  • Імя
    10.09.2024
    “Украінская праўда” прывязвае “Пуцін ввіді” да Данецка і пачатка сакавіка 2014-га.
    Інтэрнэт прыпісвае яго аўтарства пэўнай мясцовай актывістцы (хутчэй, байка, праверыць немагчыма).
    Цікавых ідэй у рускагаварашчых тады было на любы капрыз: ад “Нет кіевской хунце” і “Требуем референдума”, да “Донбас - эта Расія”, “Пуцін памагі”, “Раздавім фашысцкую гадзіну” і інш. Каб мінімізаваць прастору для увільвання, для свайго пытання вам я абраў бадай найвядомейшую фармуліроўку.

    Але гэта ўсё няважна, бо вашая адзіная цэль тут - крыўляцца і посціць кілабайты трызны, замест грунтоўнай размовы.
  • .
    10.09.2024
    Не першы раз перад узброенымі дзеяннямі Расія завозіць сваіх правакатараў на мітынгі, купляе мясцовых калабарантаў.
    Але нават калі нейкі працэнт мясцовых сапраўды, самастойна быў за аддзяленне ў Расію, іх мера адказнасці - па крымінальнаму кодэксу Украіны за здраду дзяржаве. Не забойства акупантамі.
    І ўсе астатнія рускамоўныя ўкраінцы не могуць несці "адказнасць" у выглядзе забойстваў, знішчэння жылля і маёмасці, вайны супраць сябе, толькі за погляды некаторых сваіх суайчыннікаў.
    (Гэта тое ж самае, як усім беларускамоўным чытачам на Нашай Ніве несці адказнасць за тую лухту, што нясуць каментатары "Acab", "Starkou", "Імя" і г.д.).

    І рускамоўныя беларусы не могуць несці адказнасць за сваю мову ў выглядзе рэпрэсій ад рэжыму (ваша пазіцыя: "хаця карнікі ёсць злачынцамі, калектыўная віна рускамірных ... пераўзыходзіць іх шматкроць", "мяне не цікавіць пакаранне ідыётаў, галовамі і рукамі якіх створаныя умовы для панавання злачынцаў").
    У нармальным грамадстве няма адказнасці за "не тую" мову, гэта не злачынства. Краты, штрафы, пазбаўленне маёмасці, эміграцыя, рэпрэсіі - не могуць быць справядлівым пакараннем за "не тую мову".
    Убачыў стары артыкул "Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк". Ужо нашто для мяне Пазняк па сучасным сваім выказванням косны і дагматычны, але Вы і яго перайшлі ў нецярпімасці і ўпартасці.

    "Адказнасць беларусаў за рэпрэсіі", "адказнасць украінцаў за вайну" гучаць як "адказнасць габрэяў за халакост". Спадзяваюся, аднойчы ў свабоднай краіне панесяце сваю асабістую адказнасць за такую гідкую "філасофію".
  • Імя
    10.09.2024
    ., Вядома ж, гэта проста неверагоднае супадзенне такое, што над рускагаварашчымі раптам запанавалі бандыты! Ніколі такога не было. Бандэраўская хунта была прагнала двойчы несудзімага Януковіча, але ж потым жыцелям дамбаса удалося раздушыць фашысцкую гадзіну і абраць цэлае грона бліскучых народных мэраў! Калі б няўмекі Гіркін/Безнэр/Барадай усё не сапсавалі, то зажылі б шчасліва пад крылом братняй Расіі! Ра-сі-я!

    Роўна гэтак і ў нас: бедныя рускамоўныя можа й не хацелі ў Расію, а проста хацелі русскій язык, глядзець Камеды клаб і жыць как в Фінляндыі! А дасталі дручком па галовах ад расейскага баскака і расейскую вайну. Как жы так? Кто ж знал? Нісправедліва!

    Ладна, мяркую, дурняў само жыццё мусіць вучыць, у тым ліку ідэнтыфікаванню патэрнаў, не я. Яно й вучыць, проста ня ўсе здольныя вучыцца.
  • .
    11.09.2024
    Што за крыўлянне? Псіхіка здае?

    Раней Грузія, Чачня, Афганістан, Чэхаславакія і г.д. (спіс вялікі) атрымалі агрэсію Расеі (або СССР). Жыхары гэтых краін не былі рускамоўнымі.
    Значыць, супадзенне або блізкасць мовы не ёсць фактар, які "прыцягвае" агрэсію? А насамрэч "ты виноват лишь в том, что хочется мне кушать" (с).

    У агрэсіі вінны агрэсар. Усё астатняе дэмагогія.

    Расея нападае на ўсіх, на каго можа. А для "апраўдання" выкарыстоўваюцца дзве тактыкі:
    1. Калі такі сусед/вораг значна іншы па культуры, мове, уключаецца ксенафобія. "Чурки", "чёрные", "чучмеки" і г.д. Анекдоты пра чукчаў. Плёткі пра габрэяў, якія нібыта п'юць кроў дзяцей.
    2. Калі такі сусед/вораг блізкі па культуры/мове, уключаецца двудушніцтва пра "спасаем нашых братоў". Ватнікі і людзі, уразлівыя да прапаганды (і такія як Вы) лічаць гэты "аргумент" годным.
    Дарэчы, "спасаць" могуць не толькі блізкіх па мове, але і блізкіх па генах (славян), (нібыта) агульнай гісторыі, веры (праваслаўных).
    Кім бы Вы не былі, прапаганда (і ўразлівыя да яе, у тым ліку як вы) ў любым выпадку знойдзе прычыну для сваёй агрэсіі ў вас.
  • Імя
    11.09.2024
    ., А што мне засталося, акрамя сарказма перад хімічна чыстым інфантылам?

    Ажно дух займае, бо ў вашым свеце можна ўсё: есці мыла, спажываць наркату, сябраваць са злодзеямі і тыфознымі вошамі, пладзіць мусульманскія гета, а потым хадзіць гуляць туды ў міні-спадніцы… І, само сабой, абажаць русскава языка. Наступстваў ня будзе! А калі будуць, то вінаваты будзе заўсёды нехта іншы.
  • .
    11.09.2024
    Факт, што Вы ніколі не кажаце, што ў вайне ва Украіне вінная Расея, што ў рэпрэсіях у Беларусі вінныя Лукашэнка і яго карнікі.
    Тыповае "не ўсё так адназначна", па-вашаму частка віны, нават галоўная віна ("шматкроць пераўзыходзіць" - цытата вышэй) у гэтых канфліктах - на суседзях Расеі, на рэпрасаваных.
    У вашых поглядах (або нават у метадычцы) прашыта: грызці сваіх, "хазяеў" не чапаць.
  • Імя
    12.09.2024
    ., Авохці. А яшчэ я не кажу пра віну бактэрыі-ўзбуджальніка тыфу, і пагатоў - віну вошаў. Затое я кажу ўсім, што трэба мыцца, не абдымацца з бамжамі і бараніць ежу ад мух. І што тыя, хто так не робіць, рана ці позна захварэюць. Дзівочныя рэчы, праўда?
  •