Вайна11

Украінскі FPV-дрон упершыню збіў расійскі «Ланцэт»

Толькі за апошнія тыдні жніўня ўкраінскія беспілотнікі-перахопнікі збілі больш за сотню расійскіх беспілотнікаў-разведчыкаў. Але ліквідацыя «Изделия-51» здарылася хіба што ўпершыню.

Ukrainian FPV drone successfully shot down a new modification of Russian kamikaze drone "Lancet" Украинский беспилотник FPV успешно сбил новую модификацию российского беспилотника-камикадзе «Ланцет» Украінскі FPV-дрон паспяхова збіў новую мадыфікацыю расійскага дрона-камікадзэ "Ланцэт"
Момант атакі. Скрын відэа: ssternenko / Telegram

У сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім паказана, як украінскі FPV-дрон 11 брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны імя Міхайла Грушэўскага збівае расійскі беспілотнік «Ланцэт».

Запіс размясціў украінскі валанцёр Сяргей Стэрненка. Па яго словах, нацгвардзейцы збілі новую мадыфікацыю «Ланцэта» — «Ізделіе-51», здольную лётаць на дыстанцыю звыш 50 кіламетраў.

«Ён хацеў атакаваць адзін з нашых аб'ектаў, але не сёння, поскудзь, не сёння», — напісаў валанцёр.

Інтэрнэт-выданне «Мілітарны» адзначае, што ўкраінскія вайскоўцы ўсё часцей перахопліваюць БПЛА праціўніка з дапамогай дронаў. Толькі за апошнія тыдні жніўня ўкраінскія беспілотнікі-перахопнікі збілі больш за сотню расійскіх беспілотнікаў-разведчыкаў.

Звычайна гэта беспілотнікі вайсковага класа: Supercam S350, ZALA 421-16E і «Арлан-10», якія выкарыстоўваюцца расійскім бокам для разведкі прыфрантавой і тылавой тэрыторыі Украіны і для навядзення артылерыі і баражуючых боепрыпасаў.

Відэа моманту паспяховай атакі на «Изделие-51». Крыніца: VideoMilitarnyiNews / YouTube

Сам жа перахоп робіцца ў асноўным мадэрнізаванымі для такіх задач FPV-беспілотнікамі з аскепкава-фугаснай баявой часткай кантактнага дзеяння або з дыстанцыйным падрывам. Хоць вядома, што некаторыя аператары практыкуюць і іншыя метады збівання, у прыватнасці, таран.

Як піша выданне, збіць варожы дрон-камікадзэ ўдалося з дапамогай мадыфікаванага FPV-дрона-перахопніка.

Аўтар твітар-канала Status-6 (Military & Conflict News) заўважае, што гэта хіба што першы зафіксаваны выпадак паспяховага знішчэння расійскага «Изделия-51».

новая версія расійскага лятальнага боепрыпасу ZALA Lancet пад назвай "Изделие 51" Новая версия российского барражирующего боеприпаса ZALA Ланцет под названием «Изделие 51» new version of a Russian ZALA Lancet loitering munition called "Izdeliye 51"
Новая версія расійскага лятальнага боепрыпаса ZALA Lancet пад назвай «Изделие 51». Фота: Status-6 / Twitter 

Расійскія баражуючыя беспілотнікі «Ланцэт» сталі адной з самых вялікіх небяспек для ўкраінскай арміі. Праціўнік іх выкарыстоўвае для знішчэння бранятэхнікі і артылерыі ды іншых важных аб'ектаў на полі бою і ў блізкім тыле.

Выкарыстанне беспілотнікаў у якасці метаду супрацьпаветранай абароны — гэта новая ідэя, якую ўпершыню на практыцы ў рэжыме рэальнай вайны рэалізавалі Узброеныя сілы Украіны. Іх падштурхнуў да гэтага дэфіцыт класічных сродкаў супрацьпаветранай абароны ва ўмовах супрацьстаяння з нашмат больш моцным праціўнікам.

Каментары1

  • Беня
    07.09.2024
    А ракету баллистическую слабо?

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →