Грамадства

Карпенка заявіў, што пачынаецца падрыхтоўка арганізатараў выбараў

Старшыня ЦВК распавёў журналістам аб ходзе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе, піша БелТА.

Завяршэнне любой выбарчай кампаніі дае старт падрыхтоўцы да наступнай выбарчай кампаніі, зрабіў акцэнт Ігар Карпенка. «Фактычна мы аналізуем, што праходзіла, як праходзіла, як ужывалася заканадаўства, ці ёсць неабходнасць уносіць змены, дапаўненні ў заканадаўчыя акты», — растлумачыў ён.

Старшыня ЦВК распавёў аб падрыхтоўцы патэнцыйных арганізатараў выбараў. «На сістэмнай аснове мы пачалі гэтую падрыхтоўку (патэнцыйных арганізатараў) праз Акадэмію кіравання. Выходзім на лакальную падрыхтоўку ў рэгіёнах. У прыватнасці, на базе інстытутаў развіцця адукацыі, у тым ліку і ў Гомелі, адкрываем адпаведныя курсы для тых патэнцыйна людзей, якія заўтра будуць працаваць у камісіях — тэрытарыяльных, акруговых, участковых, якія будуць на практыцы рэалізоўваць выбарчы працэс», — распавёў старшыня ЦВК.

«Мы гатовыя да завяршальнага этапу той палітычнай мадэрнізацыі, чым будзе выбарчая кампанія прэзідэнта. Парламент краіны прыме рашэнне, калі будуць гэтыя выбары. Як толькі будзе прынятая пастанова, ЦВК пачне арганізацыю ўсіх працэсаў, якія павінны прайсці ў адпаведнасці з заканадаўствам», — падсумаваў Ігар Карпенка.

Прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года. «Белпол» са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што выбары правядуць у апошнюю нядзелю зімы — 23 лютага 2025 года.

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →