Улада

Лукашэнка стварыў Раду па гістарычнай палітыцы 

Лукашэнка 4 лютага падпісаў распараджэнне аб стварэнні пры сваёй адміністрацыі рэспубліканскага Рады па гістарычнай палітыцы, перадае БЕЛТА. Гэта будзе пастаянна дзейны міжведамасны кансультацыйны і каардынацыйны орган па адзінай дзяржаўнай палітыцы ў сферы гістарычнай памяці.

Фота: dorinpuha / depositphotos.com

Наваствораная Рада будзе вызначаць стратэгію і задачы гістарычнай палітыкі, распрацоўваць падыходы і меры па яе рэалізацыі. Таксама яна будзе рыхтаваць праекты прававых актаў і заключэнняў ды вывучаць грамадскую думку па сацыяльна-гуманітарных пытаннях.

Акрамя таго, Радзе дадуць права называць і пераймяноўваць геаграфічныя аб'екты ў гонар вядомых асобаў. Таксама яна будзе мець права выносіць папярэджанні выдаўцам за парушэнні ў галіне захавання гістарычнай памяці.

Прадугледжваецца, што працаваць у Радзе на грамадскіх пачатках будуць навукоўцы-гуманітарыі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый.

Імёны членаў Рады пакуль што не называюцца, але можна меркаваць, што ў яго складзе мы пабачым большасць штатных прапагандыстаў рэжыму. І можна не сумнявацца, што новы орган будзе мець перадусім цэнзурна-рэпрэсіўныя функцыі.\

Чытайце таксама: 

Што не так з выступам Лукашэнкі на пасяджэнні па гістарычнай палітыцы? Меркаванне

Лукашэнка прапанаваў назваць перыяд Рэчы Паспалітай акупацыяй беларускай зямлі палякамі і этнацыдам беларусаў

Лукашэнка абвясціў 2022-гі Годам гістарычнай памяці. За гісторыкаў ужо трывожна

У Год гістарычнай памяці галоўнымі будуць не гісторыкі, а пракуроры

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →