У Мінску на Кастрычніцкай плошчы 25 снежня сабаку і яго гаспадара ўдарыла токам. Прычына — навагодняя ілюмінацыя, усталяваная сёлета.
Пра сітуацыю распавядае Оnliner.
У той жа дзень муж і жонка напісалі дзве заявы ў РУУС Цэнтральнага раёна: адну з апісаннем сітуацыі, а другую — з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці асобу, адказную за бяспечную эксплуатацыю светлавой аркі. На 28 снежня адказу на заявы няма.
Па каментарый з нагоды здарэння Onlíner звярнуўся ў прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама. «Мінскэнерга» праводзіць праверку», — патлумачыла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
Таксама журналісты высветлілі, што прыгожыя святочныя аркі — вотчына «Мінскрэкламы». «Усе непаладкі ліквідаваныя, аркі працуюць, людзі могуць гуляць на плошчы і не баяцца за сваё здароўе. Цяпер мы разбіраемся ў гэтай сітуацыі, зрабілі запыт у «Мінгарсвятло», хутка нам павінны даць інфармацыю. Але пакуль канчатковых вынікаў праверкі няма», — растлумачылі ў арганізацыі.
Каментары