Старшыня праўладнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў узначаліў «Мінск-навіны»
Старшыня праўладнага Беларускага саюза журналістаў Беларусі Андрэй Крывашэеў прызначаны гендырэктарам агенцтва «Мінск-Навіны».
Крывашэеў нарадзіўся ў 1981-м у Валгаградзе. З 1992 года жыве ў Мінску, скончыў БНТУ (2001). На БТ працаваў з пачатку 2000-х.
З 2002 па 2007 г. быў карэспандэнтам і спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі.
З 2007-га — палітычны аглядальнік, стваральнік і вядучы аўтарскіх праектаў. Адзін з зацятых крытыкаў апазіцыі.
Старшынёй БСЖ быў абраны ў лютым 2020 года.
У структуру агенцтва «Мінск-навіны» ўваходзіць партал «Мінск-Навіны», газеты «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур’ер», радыё «Мінск», а таксама дзіцячы часопіс «Качели».
Каментары