Ежа

Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком

Калі даўно хацелі пакаштаваць запечаную індычку пад хрусткай скурачкай, то паспрабуйце гэты рэцэпт. Ідэальны на Каляды. Большасць інгрэдыентаў для гэтай стравы знойдзецца ў вашай кухоннай шафе.

Фота pixabay.com

Інгрэдыенты:

  • 5-6 кг гатовай да запякання індычкі (шыйка і вантробы выдалены)
  • 1 цыбуліна, разрэзаная напалам
  • 1 лімон, разрэзаны напалам (цэдру пакіньце для масла)
  • цэлая галоўка часныку, разрэзаная напалам

Для солевай сумесі:

  • 2 ст. л. марской солі
  • 1 ст. л. лісця чабору
  • 1 ч. л. перцу

Для масла:

  • 100 г. сметанковага масла
  • 4 ст. л. булённага парашку з гародніны
  • цэдра 1 лімона

Першы крок

За два дні да пачатку прыгатуйце солевую сумесь: здрабніце соль з лісцем чабору і перцам у млыне для спецый або з дапамогай таўкача і ступкі. Пакладзіце індычку ў форму для запякання і асцярожна прасуньце пальцы пад скурай, пачынаючы з шыі, пакуль не зможаце прасунуць усю руку па даўжыні грудкі. Сачыце за тым, каб скурка не парвалася.

Другі крок 

Запраўце птушку солевай сумессю знутры, звонку і пад скурай. Пакіньце індычку ў форме для выпякання грудкай уверх і пастаўце ў халадзільнік на тэрмін да двух дзён — чым даўжэй вы яе соліце, тым сакавіцей будзе індычка. Каб скурка атрымалася максімальна хрусткай, не накрывайце індычку, каб яна высахла.

Трэці крок 

Дастаньце індычку з халадзільніка прыкладна за гадзіну да яе гатавання. Нагрэйце духоўку да 160-180 C. Вызначце час выпякання з разліку 40 хвілін на кілаграм для першых 4 кг, плюс 45 хвілін на кожны кілаграм зверху.

Чацвёрты крок 

Выкладзіце масла, булённы парашок з гародніны і цэдру лімона ў невялікую міску і добра змяшайце. 

Пяты крок

Рукамі размяркуеце масла пад скурай так, каб яно пакрыла ўсю вобласць грудкі, утрыце яго ў шчыліну паміж сцягном і асноўнай часткай тушки, затым разгладзьце скуру рукамі. Выкладзіце ў поласць цыбулю, палавінкі лімона і часнык.

Шосты крок

Злёгку накрыйце форму фольгай і запякайце індычку. Прыкладна за 30 хвілін да заканчэння павялічце тэмпературу духоўкі да 180-200 C, здыміце фольгу, натрыце індычку і вярніце ў духоўку. Калі індычка прыгожа падрумяніцца і прасмажыцца, выміце яе з духоўкі і пакіньце ў форме, накрытую фальгой на 1 гадзіну.

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →