Грамадства

«Пазбаўляюць магчымасці абараняцца. Ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс». Што піша Ціханоўскі маці з турмы

Маці Сяргея Ціханоўскага атрымала 20 кастрычніка ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленне ягонай адвакаткі Наталлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасці абараняцца ў судзе. Ліст быў напісаны 13 кастрычніка.

Соф'я Яфрэмаўна, архіўнае фота

Радыё Свабода прыводзіць фрагмент ліста палітвязня.

«Прывітанне, мама! Як справы? Даўно тваіх лістоў ужо не бачыў. У мяне ўсё па-старому. Суд ужо хутка закончыцца. Ты ўжо, напэўна, ведаеш, што адхілілі майго адваката Наталлю Мацкевіч, якая ад самага пачатку займалася маёй справай (каля 500 дзён) і павінна была неўзабаве выступіць на спрэчках у судзе і заяўляць доказы ў маю абарону. Але гэта ўжо, напэўна, лічыцца, злачынствам у нас у краіне. Акрамя таго, что суд закрыты і праходзіць у СІЗА, каб ніхто не змог даведацца праўду, то яшчэ і пазбаўляюць мяне магчымасці абараняцца, адхіляючы майго галоўнага абаронцу…

Дык ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс. Каму гэтая бачнасць патрэбна? Ніхто і так ня верыць у гэтыя суды. Беражы здароўе».

Архіўнае фота

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскай турмы з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб невыдаванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі. Ім інкрымінуюць «масавыя беспарадкі», «распальванне сацыяльнай варожасці» і іншыя цяжкія артыкулы Крымінальнага кодэксу.

Усе фігуранты справы ўжо больш як год у СІЗА.

«Другі раз пазбаўляюць адваката». Бацька Міколы Дзядка расказвае, што адбываецца па справе сына

Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку. Віктар Бабарыка застаўся без адвакатаў

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →