Цэнавыя формулы на расійскую нафту маркі Urals 30-31 сакавіка адпавядалі адмоўным значэнням. Пра гэта ў сераду паведамляе tass.ru з спасылкай на агенцтва Argus Media.
Выдаткі на транспарціроўку, аплату экспартнай пошліны і іншае перавысілі сярэднюю цану нафты Urals у панядзелак і аўторак.
«Пастаўшчыкі непакояцца, што працяглы перыяд нізкіх цэн будзе садзейнічаць нулявой або нават адмоўнай прыбытковасці продажаў нафты ў Расіі», — адзначае агенцтва.
У аўторак у справаздачы Argus Media паведамлялася, што цана нафты Urals у Паўночна-Заходняй Еўропе апусцілася да мінімальнага ўзроўню з сакавіка 1999 года — $13 за бараль. Па звестках Мінфіна РФ, сярэдняя цана на нафту Urals у студзені — сакавіку 2020 года склала $48,18 за бараль.
Каментары