У Беларусі пацверджаны чацвёрты выпадак каранавіруса. Яшчэ ў двух чалавек — станоўчыя вынікі тэсту
У Беларусі лабараторна пацверджаны чацвёрты выпадак каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Сёння яшчэ адзін з тэстаў, якія былі зроблены грамадзяніну Беларусі, выявіў РНК каранавіруса. Вядома, што гэты чалавек быў ізаляваны для арганізацыі медыцынскага нагляду ў сувязі з цесным кантактам з адным з інфікаваных пацыентаў.
Такім чынам пацверджана 4 выпадкі інфікавання.
Яшчэ 2 тэсты папярэдне дэманструюць станоўчыя вынікі, праводзіцца ўдакладняльная лабараторная дыягностыка.
Усе пацыенты, якія знаходзяцца пад наглядам, адчуваюць сябе здавальняюча, уключаючы пацыентаў з пацверджаным каранавірусам.
Каментары