Сёння раніцай у Рэчыцы сутыкнуліся аўтобус і Volkswagen. Інфармацыя пра аварыю з'явілася ў суполцы «Рэчыца Аўтадапамога». Па словах відавочцаў, за рулём легкавіка быў мужчына сталага веку, які ехаў у паліклініку. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна, што прывяло да аварыі.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Каментары