У Мінску мікрааўтобус падрэзаў «Фальксваген» — легкавік ад удару выкінула на тратуар
Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, 40-гадовы кіроўца аўтамабіля «Івека» рухаўся па вуліцы Даўгабродскай у кірунку вуліцы Казлова. Змяняючы паласу руху, ён падрэзаў «Фальксваген».
Адбылося сутыкненне, ад удару легкавік адкінула на тратуар. Пацярпелых у ДТЗ няма, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.
На кіроўцу «Івека» складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф, а можа і пазбаўленне правоў.
Каментары