Здарэнні

У Чавускім раёне падчас пажару немаўля сваім плачам выратавала ўсю сям'ю

У Чавускім раёне падчас пажару немаўля выратавала ўсю сям'ю, перадае тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Сям'я магілёўцаў з двума маленькімі дзецьмі праводзіла выходныя на дачы ў вёсцы Рабяткі. Гэты загарадны дом сям'я набыла нядаўна. На ноч гаспадары прапалілі дзве печкі. Адну з іх да гэтага не эксплуатавалі. Пад раніцу дом напоўніўся дымам. Сям'ю разбудзіў плач немаўляці.

Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, а вось дачы ладна дасталася. Знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар адбыўся з-за няспраўнасці пячнога ацяплення.

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →