46-гадовая жыхарка Слуцка зарэгістравалася як індывідуальны прадпрымальнік і з'яўлялася дырэктарам прыватнай фірмы.
Яна дамаўлялася з кіраўнікамі фермерскіх гаспадарак і розных камерцыйных структур аб продажы з умовай адтэрміноўкі плацяжу збожжа, мяса ды іншых тавараў. Затым яна прадавала атрыманую прадукцыю, але не разлічвалася з пастаўшчыкамі, піша СК.
Таксама жанчына падрабляла бухлалтарскія дакументы, каб схаваць кепскае фінансавае становішча фірмы і шматлікія даўгі.
Усталяваны 31 эпізод супрацьпраўных дзеянняў, у выніку якіх падманутымі сталі 23 юрыдычныя і 7 фізічных асоб, а шкода склала 305 тысяч рублёў.
Каментары