Усяго патроху1414

Настаўніца геаграфіі з Бабруйска папулярызуе беларускую мову праз інстаграм. А сама практыкуецца ў маўленні з катом!

Бабруйчанка Дар’я Роскач працуе настаўніцай геаграфіі ў школе №25 свайго роднага горада. Школа хоць і рускамоўная, але дзяўчына імкнецца пераходзіць на беларускую ў любы магчымы момант. Вядзе па-беларуску яна і свае сацсеткі.

Дар'я Роскач.

Дар’я скончыла Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «геаграфія і ахова прыроды». Па размеркаванні трапіла на працу ў Бабруйск. У педагагічную ВНУ дзяўчына ішла мэтанакіравана, і маці-інжынерка з бацькам-электрыкам яе выбару не пярэчылі.

«Кніжкі па геаграфіі хоць і надрукаваныя па-руску, але я прапаноўваю на добраахвотнай аснове адказваць па-беларуску. За гэта дзеці могуць атрымаць бонусы. Калі праходзім геаграфію Беларусі, магу расказваць матэрыял на роднай мове. Ці калі гаворка ідзе пра нешта з нашай краінай звязанае: напрыклад, пра гару Касцюшкі ў Аўстраліі, якая была названая ў гонар Тадэвуша Касцюшкі», — расказвае Дар’я.

Настаўніца лічыць, што большасць дзяцей не разумее, навошта ім беларуская і якім чынам мова спатрэбіцца ім у будучыні, таму і адносіны да яе пагардлівыя. «Няма прыкладу цікаўнасці да беларускай з боку дзяржавы», — дадае Дар’я. Але ў большай ступені, упэўненая яна, сітуацыя залежыць ад выхавання ў сям’і:

«Будучы ўжо дарослай, я аналізую, як у маё жыццё прыйшла беларуская мова. Бабруйск жа пераважна рускамоўны. Але я ўрыўкамі памятаю, як мне з дзяцінства прывівалася любоў да свайго, роднага. Бацька быў родам з вёскі, і, дзякуючы яму, я ішла ў першы клас, ведаючы, як пішацца беларуская літара «і», а астатнія дзеці не ведалі гэтага. І паступова, пад апошнія курсы ўнівера, гэта нацыянальнае ўва мне ўмацавалася».

Пачынаць адносіны з беларускай мовы Дар’я раіць хаця б з банальнага «дзякуй» і «калі ласка» ў адказ людзям у крамах, на вуліцы і гэтак далей. Сама яна, калі побач няма нікога, з кім можна было б папрактыкавацца ў гаворцы, размаўляе па-беларуску са сваім катом.

Замацаваным допісам ва Укантакце ўжо не першы год у дзяўчыны вісіць выказванне Вацлава Ластоўскага: «Хто саромеецца сваёй мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо, саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць не толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і ўвесь народ».

Інстаграм яна таксама вядзе па-беларуску, каб вучні, настаўнікі і іншы людзі ведалі яе пазіцыю: «Хай дзеці бачаць мову хаця б у маіх сацсетках і такім чынам разумеюць, што ёй можна карыстацца не толькі на занятках па беларускай мове і літаратуры».

Адміністрацыя школы, кажа Дар’я, з паразуменнем ставіцца да яе пазіцыі. Тым больш што маладая настаўніца прыўносіць у школу шмат новага.

Пад час вандровак куды-небудзь я не пераборліва да ўмоў. Магу і на вакзале пераначаваць, як было пад час нашага травеньскага падарожжа ў Літву на канцэрт "Крамбамбулі". 2012 год. Праз дзень павінен быць складаны іспыт. Але родны Сцяг грэе. Віленскія паліцэйскія нас не ганяюць. Таму ёсць некалькі гадзін сна. Раніцай мы яшчэ з'ездзім ў Трокі (але гэта будзе іншая гісторыя) #падарожжа #успаміны #Вільня #беларусачка #бчб #ноч #2012 #турысты #турыстыавантурысты #Букашанька_пра_вандроўкі #litva #travel #memories #girl #tourist #flag #nationalflag #крамбамбуля

Публикация от Daria Roskach (@bukashkaclown)

Так, напрыклад, па яе ініцыятыве ў школе запрацаваў гурток «Юны рэжысёр». І калі на некаторыя іншыя гурткі дзяцей даводзілася запрашаць доўга і настойліва, то сюды школьнікі ходзяць з энтузіязмам. Дар’я завяла для школы асобны ютуб-канал, на ім можна ўбачыць увесь кантэнт, зроблены маладымі рэжысёрамі.

Акрамя настаўніцкай дзейнасці, Дар’я займаецца калекцыянаваннем незвычайных лялек (для якіх сама перашывае адзенне), малюе і фатаграфуе.

«Я мару, што аднойчы прафесія настаўніка здабудзе прэстыжны статус сярод грамадства. А калі казаць пра інстаграм… Буду і далей публікаваць фота і думкі на роднай мове, бо яна самая лепшая і самая жывая, што б хто ні казаў».

Каментары14

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі5

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Панаме затрымалі беларуса «за эканамічнае злачынства»2

Жыхароў расійскіх рэгіёнаў масава выстройвалі ў надпісы ў гонар 72-годдзя Пуціна12

У жодзінскай паліклініцы абвяргаюць, што ў іх у рэгістратуры памёр мужчына5

Беларус, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль, цяпер пратэстуе за акіянам19

У Турцыі выкрылі буйное махлярства з замежнымі турыстамі. Іх возяць па славутасцях, якіх не існуе1

МНС папярэдзіла пра магчымыя 12-гадзінныя перабоі з выклікамі экстранных службаў1

За апошні год у Ізраіль рэпатрыяваліся 795 грамадзян Беларусі8

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе збіваць дроны любым сілавікам16

Жазэп Барэль ведае, як скончыць вайну ва Украіне за два тыдні. Але гэта не ягоны варыянт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі5

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →