Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе
Нібі — дзяўчынка з характарам.
У штаце Масачусэтс праходзіць судовы працэс па справе двухгадовай бабрыхі Нібі, піша Bild.
У раннім дзяцінстве яе знайшлі на вуліцы горада Стэрбрыдж, выратавалі і выхадзілі супрацоўнікі прыродаахоўнай арганізацыі Newhouse Wildlife Rescue. Два гады жывёла расла на станцыі натуралістаў у вялікім вальеры з сажалкай і пастаянным харчаваннем. У сацсетках за Нібі сочаць дзясяткі тысяч чалавек.
Але цяпер улады хочуць выпусціць яе на волю. Зоаабаронцы супраць, бо бабрыха занадта прывыкла да людзей і не выжыве ў дзікай прыродзе. Па іх словах, Нібі не праяўляе цікавасці да іншых баброў і не хоча становіцца «дзікай».
Яны прапануюць аддаць яе ў школу, каб з ёй гулялі дзеці. Але ўлады непахісныя і настойваюць на сваім. Зоаабаронцы падалі на іх у суд. Ужо 25 000 фанатаў Нібі падпісалі анлайн-петыцыю, каб дазволіць ёй застацца з людзьмі.
У справу ўмяшалася губернатар Масачусетса дэмакрат Мора Хілі, якая паабяцала падтрымку жывёле.
Каментары
І камуністка губэрнатарша прыядналася да працэса разьвязаньня лесавызначальнага пытаньня