Каментары да артыкула

Харыс адмовілася ад сустрэчы з Пуціным па Украіне без удзелу Украіны

  • Праўда
    08.10.2024
    Харыс за Украіну, а Трамп за Расію.
  • Паліталёгія дзеля сярэдняга школьнага веку, 8-12 гадоў
    08.10.2024
    Праўда, складзіце заяўку нашаму айчару, далучым вас да калектыву аўтараў падручніка.
  • Андрэй
    08.10.2024
    Элементарна ацэнка таго наколькі былі актыўныя расійскія войскі да прыходу Трампа і пасля яго сыходу гаворыць трошкі аб адваротным. Байдэн на пачатку 2022 Украіну Пуціну збіраўся проста здаць. Калі б украінцы не пачалі сапраўды змагацца то яно б так і было. Сучасная дэмпартыя - гэта пра правы меншасцяў, гендарную роўнасць і заплюшчванне вачэй на выбрыкі розных аятол ды хамасаў. Пуціну пры іх жывецца няблага. Бяда ў тым што рэспубліканцы не тое што нашмат разумнейшыя. І тое што яны высоўваюць трэці цыкл запар кандыдатам Трампа гаворыць аб тым што Амерыка мэтанакіравана збіраецца адмовіцца ад ролі сусветнага лідара. За якую будуць змагацца ўжо розныя бармалеі.
  • ?
    08.10.2024
    Што на гэта скажа боскі Акабчык малады? Куды накіруе нас малых дзяцей сваім боскім жазлом?
  • Суполка Заўзятараў Акабчыка
    08.10.2024
    ?, па-першае, зарэгіструйцеся ў нашым НДА, па-другое, Настаўнік не маладзенькі, а Маленькі, ня блытайце век з памерам, па-трэцяе, ганьба ня памятаць запавету ня браць ўдзелу ў палітычных выбарах.
  • Царква Дыегі Марадоны
    08.10.2024
    ?, мінулі лепшыя часы, як Куштурыца славіў нашую кангрэгацыю. Гуру наш ў лепшым сьвеце, вера ў заняпадзе мо прытуліце ў вунію, хаця і на мінорнай ролі бяз надзеі на Тамосы, ў Вялікі Касьцёл Боскага Акабчыка Маленькага?
  • ?
    08.10.2024
    Суполка Заўзятараў Акабчыка, Амін, бро! Гэтае пытанне прасіў задаць Байдэн Стары або па абноўленым пасланні Акабчыка Маленькага - Вялікі.
  • USA
    08.10.2024
    Ок, многія чытачы напічканыя адпаведнымі падборам і недахопам навін павераць, аднак, калі быць сур'ёзным.

    У 2017 годзе Трамп адмяніў эмбарга на зброю з Украіны і пачаў пастаўляць у краіну супрацьтанкавыя ракеты Javelin. Трамп крытыкаваў Нямеччыну за бізнэс з Расіяй, Паўночны паток 2 з'яўляецца толькі адным з прыкладаў. Не пры Трампе, а Байдане пачалася поўнамаштабная вайна. І пры Абаме Расія першы раз у XXI ст. напала на Украіну. Трамп падкрэслівае, што дзяржавы-члены НАТА павінны датрымліваць дамовы і выдаткаваць мінімум 2% ВУП на абарону.

    Зразумела, што ёсць заданні ці хочацца прадставіць такую, а не іншую карціну, але калі ласка, не коштам беларускіх чытачоў, якія і так адурманеныя расейскай прапагандай, а тут яшчэ дадаецца woke. Можаце накруціць хоць сотні дызпадабаек, але гэта не адмяняе тых ці іншых фактаў.

    Пры чым яшчэ звярніце ўвагу, загаловак пярэчыць цытаце, якая прыводзіцца. Яна не адмовілася ад сустрэчы з Пуціным, а адмовілася без удзелу Украіны. Арыгінал:

    Bill Whitaker: Would you meet with President Vladimir Putin to negotiate a solution to the war in Ukraine?

    Vice President Kamala Harris: Not bilaterally without Ukraine, no. Ukraine must have a say in the future of Ukraine.
  • .
    08.10.2024
    > "Не пры Трампе, а Байдане пачалася поўнамаштабная вайна. І пры Абаме Расія першы раз у XXI ст. напала на Украіну."

    Гэтыя аргументы могуць мець моц, калі даказаць, што Байдэн і Абама спрыялі нападу Расіі або не стрымлівалі яе. А Трамп стрымліваў.
    Але такіх аргументаў Вы не прыводзіце.
    Значыць, свядома маніпулюеце, падмяняеце "супадзенне па часу падзей" нібыта "прычынна-выніковай сувяззю".
    З тым жа поспехам можна ўхваліць, што пры Лукашэнке расквітнеў штучны інтэлект.

    І дадаткова размываеце віну Расеі за агрэсію. Нібыта важней не яе рашэнні, а што адбывалася ў той час у ЗША.
  • USA
    08.10.2024
    Не, не "свядомая маніпуляцыя" (дарэчы, таўталогія), а адказ на яшчэ больш абсурдную заяву з серыі "калі б": "Таксама яна заявіла, што калі б яе супернік-рэспубліканец Дональд Трамп быў прэзідэнтам, то «Пуцін бы цяпер сядзеў у Кіеве»". Іншыя прыведзеныя факты застаюцца фактамі, якія свядома абмінаюцца тут і не толькі. Але тыя, якія даўно пачалі цікавіцца палітыкай, а не ў 2020/2022 годзе, павінны памятаць.

    Адносна "азмываеце віну Расеі за агрэсію". Не. Увогуле, як можна размываць віну Расіі, якая вечна, усю сваю гісторыю нападае на суседзяў ды не толькі? Мне падаецца, што размываюць віну якраз "некаторыя" журналісты, які выкарыстоўваюць эўфемізм "Z-людзі", замест адкрыта пісаць расіяне.
  • .
    08.10.2024
    Зараз, у час вайны 2022-... Трамп казаў рэчы, карысныя для РФ, супраць падтрымцы Украіны. Значыць, і прымаў бы такія рашэнні. Таму і такія высновы.
    Гэта не эквівалентна маніпуляцыі "пры Байдане, пры Абаме пачалася вайна". Тое, што яна пачалася, не іх рашэнні і нават не іх словы.

    Факты пра адмену эмбарга і крытыку Германіі за Паўночны паток Трампам паказваюць не яго пастаянную падтрымку Украіны, а яго непаслядоўнасць па гэтаму пытанню. Тады падтрымаў, а зараз абяцае адваротнае.
    Чаму верыць? Жадаеце сказаць, што зараз ён хлусіць, а трэба глядзець па яго справах у мінулым, у 2017? Мутна.
  • USA
    08.10.2024
    ., у тым і справа, што заявы (асабліва ў палітыцы і выбарачнай кампаніі) - адно, а дзеянні нярэдка іншае. Таму рэальныя дзеянні больш пераконваюць, чым пужалкі "калі б". Зрэшты, канкрэта адносна выбараў, шчыра кажучы, больш давяраю амерыканістам, чым яўна падузятым СМІ.

    Але час пакажа і будзем спрадзявацца, што ЗША пачне больш дапамагаць Украіне ды гэтай частцы Еўропы, бо пакуль сітуацыя не вельмі добрая.
  • .
    08.10.2024
    Прадбачыў верагоднасць такога адказу. Так і што прапануеце: верыць Трампу, але не яго сучасным абяцанням пра Украіну, а ў тое, што асоба добрая, выправіцца і будзе рабіць, не што кажа, а на што спадзяваемся?
    Гэта нейкі ірацыянальны культ асобы. Дзед плявузгае, а мы ўсё роўна яго падтрымліваем. Знаёма.
  • USA
    08.10.2024
    Bill Whitaker: As president, would you support the effort to expand NATO to include Ukraine?

    Vice President Kamala Harris: Those are all issues that we will deal with if and when it arrives at that point.

    Ці "Наша Ніва" дазволіла б сабе загаловак: "Камала Харыс не датрымала далучэнне Украіны да НАТА" - пытанне рытарычнае.

    Да пытання ці варта маніпуляваць у загалоўках і агульна артыкулах?
  • Ага
    08.10.2024
    USA, Пуцінскага троля Так я пазнаю па скаргам на тое, што яго не публікуюць і што Наша Ніва "маніпулюе". Любіш ты нікі з трох літар.
  • USA
    08.10.2024
    ., Дыскусія пра адну, канкрэтную, вось і ўсё. Культ тут ні пры чым. А вышэйшае напісанае з ўлікам ранейшых яго дзеянняў і розных палітычных механізмаў. Так што і такое магчыма. Вось адзін з прыкладаў. Многія СМІ таксама пісалі, што вось вывядзе ЗША з НАТА у кантэксце таго, што напамінаў пра абавязак(sic!) дамовы 2% ВУП на абарону дзяржаў-членаў. Ці страшылі спраўдзіліся? Не.

    Пры чым у адрозненне ад некаторых каментараў (тут не пра Вас), часта палітычных неафітаў з 2020/22, у эмацыйным экстазе не кідаюся абразамі, цэтліамі і не сцвярджаю, што маю абсалютную рацыю. Дапушчаю розныя варыянты. І як напісаў вышэй - час пакажа.
  • .
    08.10.2024
    Калі гісторыю з 2% ВУП яшчэ можна спрабаваць інтэрпрэтаваць як нейкую двуххадоўку, падштурхоўванне іншых удзельнікаў НАТА, то з яго сучаснымі заявамі па Украіне так не атрымаецца. Там ужо ніякая нармальная інтэрпрэтацыя немагчымая, акрамя як "кінуць Украіну".

    Я мяркую, што ён дэкларуе - тое і жадае зрабіць. А калі нешта не атрымліваецца, гэта не яго дасягненне, а іншых сіл. І, напрыклад, таго жа ВПК, і палітычных сіл, бо ўлада прэзідэнта ЗША не абсалютная.
  •