11 кастрычніка ў 17 гадзін у музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя «Космас — наш!», прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча.
У сталыя гады паралельна з касмічнымі творамі Драздовіч займаўся аздабленнем сялянскіх хат маляванымі дыванамі. На часовай экспазіцыі, падрыхтаванай сумесна з Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Заслаўе» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, прадстаўлены маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклорныя сшыткі Якуба Коласа.
Падчас прэзентацыі наведнікаў чакае куратарская экскурсія, тэматычная фотазона.
Каментары