Здарэнні88

Муж рабіў закладкі, жонка звязвалася з аптавікамі: затрымалі сямейную пару наркагандляроў

13 красавіка ў Мінску быў затрыманы 30-гадовы жыхар Магілёва. Паводле папярэдняй інфармацыі, у гэты дзень мужчына прыехаў зрабіць у Мінску чарговыя закладкі з псіхатропным рэчывам.

«Пасля высветлілася, што працаваў мужчына разам са сваёй жонкай на інтэрнэт-краме, якая займаецца распаўсюджваннем псіхатропаў. Жонка, 31-гадовая магіляўчанка таксама затрыманая. Сямейная пара наладзіла збыт псіхатропных рэчываў у Магілёве і Мінску шляхам схованак-закладак. Акрамя гэтага самастойна дома рыхтавалі курыльныя сумесі», - паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Закладкі па Мінску і Магілёву рабіў муж. Потым паведамляў жонцы месца схованак, яна звязвалася з дробнымі аптавікамі, тыя, у сваю чаргу, распаўсюджвалі «тавар» сярод кліентаў. Працавала такім чынам сямейная пара некалькі месяцаў.

Агульнай масай ў мужа і жонкі канфіскавана каля двух кілаграмаў рэчываў, якія маюць у складзе псіхатропныя кампаненты, а таксама каля 670 грамаў курыльнай сумесі.

У ходзе ператрусу іх месца жыхарства ў Магілёве міліцыянты выявілі прадметы, якія выкарыстоўваліся як лабараторная посуд, дзве рэспіраторныя маскі, гумовыя пальчаткі, электронныя шалі, фасовачныя пакеты.

За незаконныя дзеянні з псіхатропнымі рэчывамі ў дачыненні да жыхароў Магілёва распачата крымінальная справа, сямейнай пары пагражае пазбаўленне волі аж да 15 гадоў. Пры гэтым, дома ў іх засталіся малалетнія дзеці - малодшаму з іх тры гады.

Каментары8

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →