Смяротная аварыя адбылася 16 красавіка, каля 05.00, непадалёк ад вёскі Крыніца Смалявіцкага раёна. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.
— Паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ здзейсніў наезд на 28-гадовага мужчыну, які стаяў на праезнай часткі ў паласе руху, — сказалі ў ДАІ.
У выніку наезду пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што мужчына не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.
Каментары