Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
«Прыміце найлепшыя пажаданні моцнага здароўя Вам, міру і дабрабыту прыязнаму народу Сірыі, а таксама запэўненне ў маёй самай высокай павазе», — гаворыцца ў віншаванні.
Дзень Эвакуацыі — нацыянальнае свята, што адзначаецца з 1946 года, калі апошні фрацузскі салдат пакінуў тэрыторыю Сірыі.
Каментары