Меркаванні5959

Калумніст «Советской Белоруссіі» брудна выказаўся пра «справу патрыётаў»

Тэма «Белага легіёна» не сыходзіць са старонак дзяржаўных СМІ. На гэты раз выказаўся Андрэй Мукавозчык, заснавальнік беларускага Клуба вясёлых і знаходлівых. Ураджэнец расійскага Навасібірска — сталы калумніст «Советской Белоруссіі».

«Большасць «незалежных» сайтаў, можна нават так выказацца, распісалася ва ўласнай безадказнасці. Пераказ, непераканаўчая з'едлівасць, няўдалая іронія, вырыванне цытат… — абураецца Мукавозчык. — Не ў брыво, а ў вока, відаць, прыйшоўся папрок журналістаў БТ, што «незалежныя СМІ працавалі на папулярызацыю мітынгаў». А што — хіба не так было? Так. Таму цяпер, пакуль следчыя працуюць, трэба тэрмінова «адпаўзці» хоць трохі далей ад смуроднай ямы, якую — па замове або па неабдуманасці — самі ж і дапамагалі рыць. «Штампы», «страшылкі», «брэд» і «палохаюць» — вось і ўся, даруй Божа, «аналітыка з аргументамі».

«Прапаганда, вымыслы, намёкі, маркеры» — не пра тое вы, спадары! Японскі «журналіст» — «дудаевец», «ігілавец», ісламіст, арыштаваны курдамі пад Масулам, якога высылалі з Ірака, які ўзяўся прыляцець да нас з Кіева, — ён быў ці не? Затрыманыя «легіянеры» — ездзілі на Майдан па вопыт? УНА-УНСО на «Чарнобыльскі шлях» запрашалі, сялілі, залагоджвалі? Было такое? Не бегалі дарослыя дзядзькі, «легіянеры», па нашых лясах, не вучыліся страляць, схрон не капалі — так ці не? Фактаў прыведзена дастаткова, хоць адзін вы можаце аспрэчыць? Не можаце. А гэта ж усё вашы «героі», вы пра іх пісалі, інтэрв'ю бралі, у рот глядзелі. Вось і даводзіцца толькі адбрэхвацца ў спробах хоць неяк захаваць твар», — працягвае шоумэн.

«І яшчэ факты: забаўна, што 10 сакавіка ў Маладзечне былі затрыманыя трое «лідараў», 12 сакавіка ў Оршы быў затрыманы яшчэ адзін. Усе атрымалі па 15 сутак і паспяхова «перасядзелі» мінскія падзеі 25 сакавіка. Да 24 сакавіка свае подпісы пад заяўкай на правядзенне акцыі і шэсця адклікалі ўсе — усе! — заяўнікі, гэта яшчэ 5 грамадскіх рухаў і партый і іх кіраўніцтва. А Статкевіч, які гучней за ўсіх заклікаў «на плошчу», і зусім загадкава знік… Што ж атрымліваецца, ўсе пра ўсё ведалі? Падазравалі? Спінным мозгам адчувалі? Падобна на тое, так. Усё гэта — «незалежнымі каментатарамі» не аспрэчваецца», — падсумоўвае Мукавозчык.

Каментары59

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →