Грамадства3737

Поўны: Старамоднасць царквы — прымітыўны стэрэатып

Старамоднасць царквы — абсалютна прымітыўны стэрэатып. Такое меркаванне ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання «СБ»выказаў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Поўны.

Старамоднасць і кансерватызм царквы — гэта абсалютна прымітыўны стэрэатып, падкрэсліў Фёдар Поўны. «Царква ідзе ў нагу з часам, бачыць новыя выклікі, знаходзіць самыя вострыя праблемы», — адзначыў ён.

Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу звярнуў увагу, што ў практычнай рэалізацыі сацыяльнага служэння няма нейкага строгага правіла або статута. «Кожны архіпастыр, святар і свецкі чалавек свабодна выбірае, што яму рабіць, каму дапамагаць і куды накіроўваць свае сілы, — растлумачыў ён. — У Беларусі шмат парафій, якія займаюцца своечасовымі і патрэбнымі праектамі, выхоўваюць моладзь у духу сучаснасці».

Плоскасцю судакранання намаганняў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў можа быць гуманітарная місія, сказаў Фёдар Поўны, адказваючы на пытанне аб тым, якія сферы могуць служыць асновай для развіцця супрацоўніцтва. «Свет разбураецца на нашых вачах. Падставай для сутычак з'яўляюцца палітычная, нацыянальная і канфесійная нецярпімасць. Па ўсім свеце гінуць людзі ад тэрарызму. Мірныя людзі, сярод якіх старыя, жанчыны, дзеці, падвяргаюцца страшным выпрабаванням і існуюць часам у жудасных умовах у гарачых кропках нашай планеты, якіх становіцца, на жаль, усё больш», — канстатаваў ён.

«Яшчэ адным аб'ядноўваючым нас фактарам з'яўляецца місіянерская дзейнасць. Выклікае трывогу навязванне людзям ненатуральных нормаў маралі, якія супярэчаць духоўным законам быцця чалавека, хрысціянскім уяўленням пра дабро і зло. Калі хрысціяне разам не стануць на абарону сваіх каштоўнасцяў, то нашы дзеці духоўныя бясчынствы сучаснасці прымуць за норму. Наш абавязак — гаварыць пра гэта ўсяму свету», — рэзюмаваў Фёдар Поўны.

Каментары37

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →