Грамадства1111

Памерла Святлана Пенкіна — удава Уладзіміра Мулявіна

Памерла Святлана Мулявіна-Пенкіна — савецкая акторка, удава заснавальніка ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

Пра яе смерць стала вядома 20 кастрычніка. Па словах работнікаў Белдзяржфілармоніі, у структуры якой працавала Мулявіна-Пенкіна, некалькі дзён яна не выходзіла на працу, не адказвала на тэлефонныя званкі. Калегі і сын пачалі шукаць жанчыну і выявілі яе памерлай на здымнай кватэры. Дакладная дата і прычына смерці пакуль не вядомыя.

Святлана Пенкіна нарадзілася 6 чэрвеня 1951 года. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Вядомасць як акторка атрымала пасля ролі Каці ў савецкім 13-серыйным тэлефільме «Блуканне па пакутах» паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. У 1981 году выйшаў на экраны фільм «Беражыце жанчын», у якім Пенкіна адыграла адну з галоўных роляў.

У тым жа годзе Святлана Пенкіна выйшла замуж за мастацкага кіраўніка ВІА «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, праз год у сям'і нарадзіўся сын Валерый. Пасля замужжа актрыса знялася ў двух фільмах у эпізадычных ролях і завяршыла сваю кар'еру.

Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна ў 2003 годзе ў Белдзяржфілармоніі была створаны музей заснавальніка «Песняроў», дырэктарам якога працавала Святлана Мулявіна-Пенкіна.

Каментары11

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →