Здарэнні1414

У Баранавічах трох ліцэістак будуць судзіць за распаўсюджванне порнавыявы з тварам іх аднагрупніцы

У Баранавічах перад судом паўстануць тры навучэнкі другога курсу прафесійнага ліцэя ў Баранавіцкім раёне, якія распаўсюдзілі парнаграфічную выяву з тварам сваёй аднагрупніцы.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, адна з дзяўчын восенню 2015 года на свой мабільны тэлефон загрузіла з інтэрнэту відарыс парнаграфічнага характару з удзелам мужчыны і жанчыны. Затым, выкарыстоўваючы спецыяльную праграму, на месца твару жанчыны ўставіла фота сваёй аднагрупніцы. Як растлумачыла падследная, яна адчувала да той непрыязнасць.

Адрэдагаванае фота ліцэістка захавала ў памяці тэлефона і адправіла праз блютуз сваёй знаёмай.

14 студзеня 2016 года на занятках ў ліцэі гэтая абвінавачаная паказала двум сяброўкам вырабленую выяву і прапанавала размясціць яе ў сацыяльнай сетцы, на што тыя пагадзіліся. Яны размясцілі парнаграфічную карцінку на «сцяне» інтэрнэт-старонкі (у адкрытым доступе), пасля чаго інфармавалі пра яе іншых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Акрамя таго, фота было дасланае праз асабістыя паведамленні пацярпелай на яе інтэрнэт-старонку. На наступны дзень тая звярнулася да адміністрацыі ліцэя, прадэманстраваўшы карцінку. Кіраўніцтва навучальнай установы паведаміла ў праваахоўныя органы.

Пад падазрэнне ва ўчыненні супрацьпраўных дзеянняў адразу ж трапілі некалькі аднагрупніц пацярпелай.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта пасля завяршэння расследавання тром дзяўчатам выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічнай выявы, здзейсненае групай паводле папярэдняй змовы з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт).

Прыцягваць стваральніцу парнаграфічнага відарысу да крымінальнай адказнасці за абразу пацярпелая не захацела. На момант здзяйснення злачынства фігуранткам крымінальнай справы было па 16 гадоў. Матэрыялы вывучаныя пракурорам і накіраваныя ў суд для разгляду.

Каментары14

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →