Здароўе

Дыярэя ў падарожжы: не хапайцеся за антыбіётыкі

Падарожнікам варта ўжываць антыбіётыкі для лячэння дыярэі толькі ў цяжкіх выпадках, кажуць аўтары даследавання, якое было апублікаванае 22 студзеня ў часопісе Clinical Infectious Diseases.

«Пераважная большасць усіх выпадкаў дыярэі падарожнікаў пераносіцца параўнальна лёгка і не патрабуе лекавання антыбактэрыяльнымі сродкамі», — сцвярджае доктар Ану Кантэле, дацэнт кафедры інфекцыйных захворванняў з Хельсінкскай універсітэцкай лякарні ў Фінляндыі.

Даследнікі пратэставалі 430 людзей з Фінляндыі да і пасля таго, як яны выязджалі за межы краіны. Прыкладна адзін з пяці тых, хто пабываў у трапічных і субтрапічных рэгіёнах, вярнуўся з устойлівымі да антыбіётыкаў бактэрыямі кішэчніка.

Фактары рызыкі падхапіць устойлівых да антыбіётыкаў бактэрый кішэчніка ўключаюць наяўнасць дыярэі падарожнікаў і спробу лекаваць яе антыбіётыкамі. Больш як траціна падарожнікаў з ліку тых, хто прымаў антыбіётыкі для лячэння дыярэі, вярнуліся дадому з устойлівымі да антыбіётыкаў бактэрыямі, гаворыцца ў даследаванні. Названыя рэгіёны, звязаныя з высокай рызыкай: Паўднёвая, Усходняя ды Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Афрыка і Блізкі Усход.

Людзі, якія атрымліваюць устойлівых да антыбіётыкаў бактэрый, не маюць відавочных праблем. Але яны ў якасці носьбітаў гэтай трасцы могуць несвядома распаўсюдзіць небяспечныя супербактэрыі ў сваіх уласных краінах. «Больш за 300 мільёнаў чалавек наведваюць гэтыя рэгіёны з высокай рызыкай кожны год, — сказаў эксперт. — Калі прыкладна 20 працэнтаў з іх вяртаюцца носьбітамі супербактэрый, гэта сапраўды велізарная колькасць. Гэта сур'ёзная рэч. Адзіным станоўчым момантам з'яўляецца тое, што каланізацыя, як правіла, часовая і працягваецца каля 6 месяцаў».

Падарожнікам варта больш асцярожна ставіцца да прыёму антыбіётыкаў як сродку для лячэння дыярэі, вандроўнікі з дыярэяй павінны піць шмат вадкасці, выкарыстоўваць іншыя супрацьдыярэйныя лекі і звярнуцца да лекара, калі ёсць такія сімптомы, як высокая тэмпература, крывавы кал або сур'ёзнае абязводжванне. 

Каментары

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры9

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць новы мікрараён

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжым шле сігналы аб сваёй гатоўнасці нешта абмяркоўваць12

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі2

Жыхарка Пухавіцкага раёна атрымала позву ў РАУС для свайго сына. Але ён памёр больш за 10 гадоў таму

Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны22

Салаўёў дапусціў адстаўку Пуціна дзеля лепшай абароны Расіі. Разгубіліся ўсе, асабліва Гігін11

Мінчук адгукнуўся на вакансію тэсціроўшчыка — вось як яго развялі «працадаўцы»

У Беларусі расце колькасць захворванняў на кавід

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры9

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Галоўнае
Усе навіны →