Грамадства11

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах

Раману Якімянку пагражае да шасці гадоў калоніі.

Раман Якімянок. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Раману Якімянку 44 гады. Ён працаваў кіроўцам у розных фірмах.

Пра яго затрыманне стала вядома 27 сакавіка 2024 года года. На відэа мужчыну змусілі казаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра тэракт у «Крокус сіці хол» і пісаў у бот Nexta.

Рамана пачнуць судзіць 22 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

Судзіць Рамана будзе Вера Галаўкова. Яна працуе па палітычных справах з 2016 года. Напрыкладу, судзіла салідарных з палітвязнямі і пенсіянерку Наталлю Пятровіч за каментары.

Вера Галаўкова. Фота з Укантакце

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Цім
    25.09.2024
    "Крокус" - гэта дзесьці ў Беларусі?

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры2

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук адгукнуўся на вакансію тэсціроўшчыка — вось як яго развялі «працадаўцы»

У Беларусі расце колькасць захворванняў на кавід

Людміла Класкоўская: Каля года я жыла ў знаёмых, сяброў, нават была знікла зусім з радараў1

Пасол Беларусі ў Іране сустрэўся з міністрам сельскагаспадарчага джыхаду1

Зенітная ракетная брыгада ўзяла пад ахову Мазырскі НПЗ1

Кампалка Каліноўскага сустрэўся з Ахмедам Закаевам12

Харыс і Трамп ідуць нос у нос, вынік выбараў цяжка прадказаць, а яны вызначальныя для нашага рэгіёна21

Святлана Ціханоўская перасяклася з Іланам Маскам ФОТАФАКТ15

Крыху пахаладае і задажджыць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры2

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Галоўнае
Усе навіны →