Грамадства1010

Хто тыя спецназаўцы, якія жорстка і са здзекамі затрымлівалі музыканта Віктара «Мао» Жаркевіча, што днямі памёр

Сярод іх раней апазналі сына Дзмітрыя Паўлічэнкі і ягонага даўняга саслужыўца Кірыла Барысіка.

Злева направа: Кірыл Барысік і Арцемій Паўлічэнка. Фота з вяселля Арцемія. Крыніца: «Укантакце»

Неўзабаве пасля арышту легенды панку Віктара «Мао» Жаркевіча «Байпол» напісаў, што апазнаў спецназаўцаў, якія яго затрымлівалі. Гэта Кірыл Барысік і Арцемій Паўлічэнка — аднагодкі і прыяцелі. Ім абодвум цяпер па 28 гадоў.

Сябры Жаркевіча наракалі, што наступствы гэтага арышту — асабліва ўмовы на Акрэсціна — моцна падарвалі маральны стан музыканта. Праз два гады ён памёр — перабіваючыся выпадковымі заробкамі і скардзячыся на праблемы са здароўем.

«Наша Ніва» нагадвае, што вядома пра Барысіка і Паўлічэнку-малодшага.

Апазнаныя байцы САХР. Фота з канала «Байпол»

Кірыл Барысік нарадзіўся ў Слоніме ў простай сям'і. Бацька працаваў на мясакамбінаце, а маці — на абласной станцыі пералівання крыві. Скончыў там школу №9 і Слонімскі кадэцкі корпус на яе базе.

Кірыл Барысік падчас вучобы ў кадэцкім класе. Фота: «Укантакце»

Згодна з інфармацыяй з яго сацсетак, пасля вучэльні ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры. І пайшоў працаваць у САХР (Спецыяльны аддзел хуткага рэагавання). Цяпер Барысік мае званне старшага лейтэнанта і займае пасаду намесніка камандзіра роты.

Барысік удзельнічаў у разгоне пратэстаў у 2020 годзе. 11 жніўня пагражаў пратэстоўцам зброяй у Мінску, на скрыжаванні праспектаў Любімава і Дзяржынскага (паміж станцыямі метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка»).

Праходзіў пацярпелым па трох палітычных судах. Цяпер удзельнічае ў затрыманні беларусаў разам з губазікаўцамі.

Кірыл Барысік падчас разгону пратэстаў. Фота: luka.zone

Арцемій Паўлічэнка — спадчынны міліцыянт. Ягоны бацька, Дзмітрый Паўлічэнка, у 1990-я кіраваў часцю ўнутраных войскаў №3214. А маці працавала фельчарам у лякарні гэтай вайсковай часці.

Арцемій Паўлічэнка з маці. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Дзмітрый Паўлічэнка вядомы тым, што кіраваў эскадронамі смерці, якія знішчылі шэраг апанентаў Лукашэнкі і крымінальных аўтарытэтаў. Паўлічэнка быў арыштаваны, але вызвалены пасля тыднёвага арышту па асабістым распараджэнні Лукашэнкі. Пасля вызвалення ён адразу заявіў, што гатовы выканаць любы загад Лукашэнкі.

Выкраданне людзей — справа рук САХРу

Увогуле тагачасны САХР быў замяшаны ў шмат якіх брудных справах, а многія байцы пасля былі пакараныя велізарнымі тэрмінамі — напрыклад, Валерый Ігнатовіч ды Дзмітрый Малік, якім прысудзілі пажыццёвае зняволенне. Або справа пяці сахраўцаў, сярод якіх самы вядомы — маёр Карнюшка, асуджаны за спробу заказнога забойства бізнэсоўца. Але Паўлічэнка цалкам пазбег адказнасці.

Арцемій і Дзмітрый Паўлічэнкі. Фота са старонкі Арцемія «Укантакце»

Бацька трэніраваў Арцемія з дзяцінства. На фота з сацсетак відаць, што Дзмітрый вучыў яго страляць, займаўся з ім адзінаборствамі і іншымі відамі спорту.

Паўлічэнка вучыць сына страляць. Фота са старонкі Арцемія «Укантакце»

І, вядома, браў з сабой на розныя мерапрыемствы.

Арцемій Паўлічэнка ў дзіцячай форме спецназа. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Пасля школы Арцемій скончыў факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі. І пайшоў служыць у САХР. Мае званне старшага лейтэнанта, пасаду начальніка разліку і крапавы берэт.

Па звестках праекта «Дзікае паляванне», удзельнічаў у разгонах мірных дэманстрацый у 2020 годзе. Таксама прымаў удзел у затрыманні беларусаў па палітычных матывах, сярод якіх быў і Віктар «Мао» Жаркевіч.

Трэніроўка САХРу. Крайні справа — Арцемій Паўлічэнка, па цэнтры — Кірыл Барысік.

Пасля выпадку з Жаркевічам Паўлічэнку-малодшаму пазваніў блогер Андрэй Павук. На пытанне, ці не фашыст той, Паўлічэнка пачаў пагражаць блогеру. «Пачвара, яшчэ раз сюды пазвоніш — я цябе адшукаю, павер ты мне, жывёліна», — сказаў той Павуку.

Жанаты з дзяўчынай, якая, мяркуючы па сацсетках, не мае дачынення да сілавых структур. Яны ажаніліся шэсць гадоў таму.

Арцемій Паўлічэнка з жонкай. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

@nashaniva Памёр легенда беларускага панка. #беларусь #панк #музыка #концерт #тренд #рок #танцы #сцена #нашаніва ♬ Solitude - ¥ves

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Aliaksandr
    25.09.2024
    Падонкі
  • Андрусь
    25.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Шуба без рукавоў
    25.09.2024
    А я думаю, хто гэта ходзіць у такіх дзіўных дарагіх шубах без рукавоў. А гэта, аказваецца жонкі мянтоў.

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі2

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі зладзілі аблаву ў Глыбокім3

Беларускі самалёт Як-130 заляцеў на тэрыторыю Украіны?5

Хлопец на заклад ганяе па Свіслачы на электрасёрфе ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць новы мікрараён

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжым шле сігналы аб сваёй гатоўнасці нешта абмяркоўваць12

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі2

Жыхарка Пухавіцкага раёна атрымала позву ў РАУС для свайго сына. Але ён памёр больш за 10 гадоў таму

Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі2

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Галоўнае
Усе навіны →