Грамадства22

Прадпрымальнікам прапануюць купіць прапагандысцкую кнігу за 125 рублёў

На стварэнне кнігі «Беларусь адзіная» быў выдзелены грант Лукашэнкі. Цяпер выданне навязваюць прадпрыемствам і арганізацыям.

Да «Дня народнага адзінства» 17 верасня ў Беларусі апублікавалі выданне «Беларусь адзіная». Кнігу выдала рэдакцыя часопіса «Дело (Восток + Запад)». Аўтары яе — краязнавец Уладзімір Ліхадзедаў і супрацоўніца Нацыянальнага музея Святлана Харужык, навуковы кіраўнік — дэпутат парламента Вячаслаў Даніловіч.

Як стала вядома «Радыё Свабодзе», цяпер гэтую кнігу «прапаноўваюць» набыць арганізацыям і прадпрыемствам. Пра гэта расказала прадпрымальніца Вольга (імя суразмоўцы змененае дзеля бяспекі), якая кіруе невялікай фірмай.

Паводле яе слоў, на працоўную скрынку кампаніі прыйшоў ліст, дзе рэдакцыя часопіса «прапануе закупку новага выдання». У лісце пазначана, што гэта трэба зрабіць «з мэтай правядзення ідэалагічнай працы». Таксама аўтар паведамлення зазначае, што кніга створаная пры падтрымцы гранту Аляксандра Лукашэнкі і ўключаная ў «спіс сацыяльна значных выданняў».

Выданне «Беларусь адзіная» прысвечана 85-й гадавіне ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Каштуе яна 125 рублёў, з перасылкай — 145.

Прадпрымальніца Вольга расказвае, што ўспрыняла «прапанову закупіць» як абавязак.

«Тым больш тут «палохаюць», што кніга — за грант Лукашэнкі і «сацыяльна значная». У нас мала выбару», — кажа Вольга.

Каментары2

  • PR
    25.09.2024
    А чым "прапанова" і "абавязак" паміж сабой адрозніваюцца? Інтэрпрытацыя рэкламнай кампаніі адной кніжкі ў галаве гераіні артыкула (і журналіста НН) -- дзівосная!
  • букініст
    25.09.2024
    «Тым больш тут «палохаюць», што кніга — за грант Лукашэнкі і «сацыяльна значная». У нас мала выбару»
    ////////////////////
    Калі кніга за грант, то павінна рассылацца бясплатна. А калі грант "адбіваецца", то гэта называецца камерцыя, чым і займаецца гэтая шайка.

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне15

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў4

Жыхары Плешчаніц скардзіліся, што дрэвы абрэзалі «пад слуп». Улады сказалі, што ўсё законна, а потым пакаралі вінаватага1

Шматпавярховы дом у Белгарадзе 5 лістапада атакаваў расійскі шахед2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне15

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →