Навука і тэхналогіі22

Microsoft прэзентавала новыя магчымасці Windows 10, замену Internet Explorer і галаграфічныя акуляры

Карпарацыя Microsoft правяла 21 студзеня вялікую прэзентацыю новых прадуктаў. 

Новую Windows 10, што была прадстаўленая ўвосень 2014 года, можна паспрабаваць ужо зараз у папярэдняй версіі. У ёй яшчэ багата недапрацовак, але больш за 1,7 млн чалавек рызыкнулі стаць яе бясплатнымі тэсціроўшчыкамі. Ключавыя прынцыпы «дзясяткі» — бяспека і ўніверсальнасць у рабоце як з настольнымі камп’ютарамі, так і са смартфонамі і планшэтамі.

Новая папярэдняя версія «дзясяткі» для тэставання выйдзе на наступным тыдні, папярэдняя мабільная версія з’явіцца ў лютым.

Цяпер Microsoft дзеліць «жалеза» наступным чынам: адна версія для смартфонаў і планшэтаў з экранамі меней за 8 цаляў, другая для ўсяго (планшэты, ноўтбукі, настольныя камп’ютары), што мае большыя экраны. Для ўсіх прылад будзе адзіны магазін праграм.

Абнаўленне да Windows 10 будзе бясплатным для пакупнікоў Windows 8 і 7 (толькі ў першы год пасля выхаду «дзясяткі»), новую «вінду» атрымаюць і ўсе смартфоны на Windows Phone 8.

Новыя праграмы запусцяцца і на гульнёвай кансолі Xbox One, пашырацца сацыяльныя функцыі XBox. А Windows у сваю чаргу больш цесна інтэгруецца з кансоллю. У гульцоў на камп’ютары і XBox з’явіцца магчымасць гуляць разам у адну і тую жа гульню. З’явіцца магчымасць перадачы гульні (стрымінгу) з XBox на камп’ютар ці смартфон.

У «дзясятцы» з’явіцца падтрымка DirectX 12, што значыць болей эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў камп’ютара і смартфона ў гульнях, меншае энергаспажыванне і вышэйшую прадукцыйнасць.

Настольная Windows 10

Інтэрфейс «дзясяткі» паспеў змяніцца з восені. Цяпер меню «Пуск» можна разгортваць на ўвесь экран. Экран апавяшчэнняў цяпер нагадвае такі са смартфонаў. Туды трапяць новыя паведамленні, падзеі з календара, інфармацыя ад праграм і г.д. Нарэшце аб’яднаныя «Налады камп’ютара» і «Панэль кіравання», што дублявалі функцыі ў «васьмёрцы».

Побач з кнопкай «пуск» з’явілася панэль галасавога асістэнта Cortana, які будзе цесна інтэграваны ў настольную Windows 10. Microsoft назвала галасавога асістэнта Cortana вашым новым сямейнікам. Ён (дакладней, яна — голас жаночы) будзе здабываць усё больш інфармацыі пра вас, але тая інфармацыя будзе вам адкрытая, яе можна будзе правіць.

Планшэты з экранамі больш за 8 цаляў атрымаюць не мабільную, а настольную версію «дзясяткі». Для іх з’явілася магчымасць хуткага пераключэння між планшэтнай і настольнай версіямі інтэрфейсу.

Мабільная Windows 10

Мяжа паміж вялікімі смартфонамі і маленькімі планшэтамі сцерлася канчаткова. Усё, што мае экран менш за 8 цаляў, атрымае адну адаптаваную версію «дзясяткі». Яна будзе гатовая да тэставання ў хуткім часе.

Апавяшчэнні, як і гісторыя браўзера і каляндар, будуць сінхранізаваныя між мабільнымі і настольнымі прыладамі на «дзясятцы». Як пісалася вышэй, магазін праграм будзе адзіны з «настольнай» версіяй, варта чакаць «кросплатформенных» праграм.

З навінак мабільнай «дзясяткі» — магчымасць ставіць фонавыя шпалеры на рабочы стол, новае меню наладаў, новая клавіятура (якую можна перамяшчаць па экране), прасунуты галасавы ўвод тэкста.

Мабільны Office наблізіцца па магчымасцях да настольнага. Нават інтэрфейс Word, Excel і PowerPoint будзе візуальна набліжаны, але, вядома, адаптаваны да малых экранаў.

Абновяцца каляндар, пошта, плэер, карты, фотаальбом (цяпер з магчымасцю аўтаматычнага паляпшэння фота).

Браўзер Spartan

Internet Explorer мае вельмі кур’ёзную рэпутацыю. Некаторыя лічаць яго непаўнавартасным, гэткай «праграмай для спампоўвання браўзераў». Нават нягледзячы на тое, што новыя версіі «эксплорэра» нямногім саступаюць Chrome ці Firefox.

Microsoft не адважылася «забіць» Internet Explorer, але прадставіла яго кампаньёна, лёгкі і хуткі браўзер Spartan. Ён з’явіцца ў хуткім часе як для настольных камп’ютараў, так і для мабільных прылад.

Spartan мае зручны рэжым чытання і спіс старонак, адкладзеных для пазнейшага чытання. У ім можна рабіць нататкі адразу на скрыншоце старонкі, з’явіцца кнопка «падзяліцца» (пераважна ў сацсетках). Ён падтрымлівае і галасавога асістэнта Cortana.

Акуляры HoloLens

Microsoft прадставіла сваё бачанне акуляраў Google Glass і шлема Oculus Rift. Нешта сярэдняе між імі будзе звацца HoloLens. Гаджэт будзе мець уласныя працэсар, відэакарту і галаграфічную карту, адгукацца на галасавыя каманды і выдае аб’ёмны гук. Іх дызайн нагадвае акуляры з фільма «Назад у будучыню 2».

Выява на HoloLens будзе дапаўняць рэальнасць вакол. Напрыклад, на сваім рэальным стале можна распачаць віртуальную будоўлю ў гульні Minecraft ці праектаванне 3D-мадэлі.

Дата выхаду і цана не называюцца.

Каментары2

У аварыі загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ён ляцеў на матацыкле, але п’яны кіроўца на бусе не прапусціў яго2

У аварыі загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ён ляцеў на матацыкле, але п’яны кіроўца на бусе не прапусціў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расійскі наступ на Куршчыне ідзе паводле ўкраінскага плану12

Лукашэнкаўскі пул апублікаваў відэа, як у Палацы Незалежнасці гасцям падаюць гарбату12

«Дзе сто грамаў?» Як Мінск атрымаў правядзенне чэмпіянату свету па хакеі3

Лукашэнка — пра Захад: Ім верыць нельга7

Чалавека, што пабіў беларуску ў цэнтры Варшавы, затрымалі3

У Мінску 24-гадовы электрасамакатчык выехаў проста пад колы «Форда» — відэа5

На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа

SpaceX Ілана Маска вывеў першую прыватную асобу ў адкрыты космас1

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У аварыі загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ён ляцеў на матацыкле, але п’яны кіроўца на бусе не прапусціў яго2

У аварыі загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ён ляцеў на матацыкле, але п’яны кіроўца на бусе не прапусціў яго

Галоўнае
Усе навіны →