Здарэнні66

Збіты ў позе лотаса мінчук даўно знаёмы сталічным кіроўцам


Паглядзець павялічаную карту

Уначы з 2 на 3 сакавіка ў Мінску насупраць дома №2 па вуліцы Брыкета збілі мужчыну, які сядзеў на праезнай частцы ў позе лотаса і хістаўся.
Кіроўца «Аўдзі» не заўважыў чалавека і наехаў на яго: кажа, праз слабую асветленасць.

Высветлілася, што загінуламу мінчуку было 30 гадоў. Каментатары інтэрнэту пазналі ў ім чалавека, з якім раней сутыкаліся на дарогах.

«Я, відаць, бачыў гэтага ненармальнага. Часам ён сядзеў у пераходзе на Якуба Коласа з шапкай у позе лотаса і хістаўся як балванчык... Можа надакучыла жыць. Першы гарадскі вар’ят», — напісаў на форуме NIKITOS_M.

Іншы кіроўца адзначыў, што яшчэ ў кастрычніку бачыў чалавека, які на ўездзе ў Мінск па гродзенскай трасе сядзеў на раздзяляльнай паласе і медытаваў.

Timon-off напісаў, што у суботу за гадзіну-паўтары да трагедыі ў тым жа месца яму пад машыну кінуўся нейкі п’яны. «Выклікаў нарад, але чакаць не стаў: двое дзяцей у машыне ўжо стаміліся за дзень. Мо ён жа?»

«Я летам ехаў з боку «Кароны» па Прытыцкага. Да скрыжавання з Берута заставалася метраў 200. І, здаецца, ён жа сядзеў на дарозе і хістаўся. Гэта было ў 12 начы, і сядзеў ён на неасветленым участку дарогі. Добра, што заўважыў і паспеў з’ехаць на іншую паласу. Ну вось у выніку яго і збілі», — Roman1983.

Fima10 помніць падобнага чалавека яшчэ з 2011 года. «Не ведаю, але мо гэта адзін і той жа чалавек. Года 1,5 таму я таксама ехала дадому па той жа дарозе, і чалавек прыкладна ў такі ж час (каля 2 гадзін з суботы на нядзелю) стаяў на праезнай частцы, проста стаяў недалёка ад з’езда на вуліцы Брыкета.Тады дарога была дрэнна асветленая. Я яго заўважыла ў апошні момант, але здолела аб’ехаць... Заехаўшы ў горад на прыпынку ўбачыла экіпаж ці то аховы, ці то ДАІ. Патлумачыла ім пра гэтага дзівака. Яны развярнуліся, уключылі міргалкі і паехалі правяраць. Можа тады яны выратавалі яго... ды не толькі яго, а і выпадковага кіроўцу».

Вось такая сітуацыя. Застаецца пытаннем, ці можна было штосьці зрабіць, каб уратаваць жыццё гэтага чалавека. Хто мусіў гэтым займацца? Пазбавіць гэтага чалавека волі, магчыма, не было дастатковых падставаў, між тым толькі гэта магло адвярнуць бяду.

Каментары6

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →