У Іўі 4 сакавіка адбудзецца футбольны матч паміж камандай ксяндзоў Гарадзенскай дыяцэзіі і камандай міліцыі Іўя. Гуляць будзе і сам мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Спаборніцтва распачнецца са Святой Імшы а 17.00.
4 сакавіка касцёл адзначае дзень Святога Казіміра, нябеснага апекуна Гарадзенскай дыяцэзіі. А беларуская міліцыя ў гэты дзень адзначае сваё прафесійнае свята.
Каментары