5 сакавіка будзе без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці пройдзе невялікі снег.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер у начны час сутак будзе няўстойлівы слабы, а днём - паўднёва-заходні 5-10 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў марозу, па ўсходзе краіны чакаецца да 15-20 градусаў марозу, у заходніх жа раёнах крыху цяплей: да мінус 3-8.
Днём прагназуецца ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла.-0
Каментары