Спецыялісты мяркуюць, што да ўзгарання прывяла перагрузка электрасеткі. У выніку пажару згарэў дах хаты, сцены пакоя пашкоджаны.
Як распавёў інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Вілейскага РАНС Андрэй Балаш, паведамленне аб пажары ў вёсцы Порса паступіла 28 лютага ў 5.30. Да прыбыцця ратавальнікаў дах гарэў адкрытым полымем.
«Пасля гэтага жанчына лягла спаць. Прачнулася ад паху дыму, халадзільнік гарэў. Ён быў стары, і ім даўно не карысталіся», - растлумачыў інспектар.Па словах 68-гадовай гаспадыні дома за гадзіну да інцыдэнту яна наладзіла тэрмарэгулятар, «каб халадзільнік мацней марозіў».
Меркаваная прычына пажару -+- парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.
Каментары