Пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка». Яму інкрымінуецца фальсіфікацыя дадзеных па зборы збожжа на пасадзе дырэктара КСУП «Племптушкарэпрадуктар «Праўда».
Прадпрыемства было створанае яшчэ за савецкім часам на базе некалькіх непрыбытковых калгасаў для гадоўлі і ўдасканалення высокапрадукцыйных спецыялізаваных парод курэй яйцаноснага кірунку. У 2002 годзе ў склад завода ўвайшло таксама Мінскае раённае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Саўгас імя Энгельса».
Сёння асноўная мэта завода — насычэнне беларускага рынку якаснай прадукцыяй птушкагадоўлі, рэалізацыя сутачнага маладняку птушкі для камплектавання бацькоўскага статка бройлерных птушкафабрык рэспублікі, вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы, малака, вырошчванне збожжа.
Паводле дадзеных пракуратуры, дырэктар завода ў жніўні 2011 года даў указанне падначаленым спецыялістам унесці загадзя ілжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы аб зборы 1160 тон збожжа, неабходных для атрымання валавога збору 10 тысяч тон, і прыняцці яго на склад прадпрыемства. Гэтыя дзеянні прывялі да таго, што працаўнікам прадпрыемства была налічаная лішняя заработная плата, а кіраўніцтва спісала
Дзеянні дырэктара прывялі да нанясення шкоды прадпрыемству ў памеры больш за 46 мільёнаў рублёў.
Па факце здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да былога дырэктара прадпрыемства, які займае цяпер пасаду намесніка гендырэктара ААТ «
Каментары