Гомельскія актывісты грамадскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» распачалі кампанію распаўсюду беларускіх гістарычных сімвалаў.
Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі кажа, што нават моладзь не заўсёды адкажа, што вершнік на кані — гэта беларускі гістарычны герб «Пагоня», які ў пачатку
Гэты герб і
Жукоўскі: «Супольнымі намаганнямі мы вырабілі больш за тысячу шэўронаў, а таксама сотню белых кубкаў і саколак з выявай Пагоні. Замовілі й надрукавалі шмат перакідных календароў з партрэтамі нацыянальных герояў Беларусі пад агульнай назвай «Выбітныя дзеячы зямлі беларускай».
Паводле словаў Жукоўскага, некаторыя рэчы з нацыянальнымі сімваламі яны раздалі мінакам. А вось кубкі з Пагоняй, календары й шэўроны падрыхтаваныя ў якасці прызоў за допісы на сайт грамадскай ініцыятывы spasemstranu.com. Даслаў на гэты сайт нататку на значную сацыяльную тэму — атрымаў прыз з нацыянальнымі сімваламі.
Лідар ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» — Зміцер Карашкоў. Аўтары ідэі календароў — Павал Грабавец і Алег Боклаг.
Каментары