Кіно1515

«Ганна Карэніна»: Лялька імперскага тэатру

Піша Андрэй Расінскі.

Ганна Карэніна (Anna Karenina)

Вялікабрытанія, 2012, каляровы, 129 хв

Рэжысёр: Джо Райт

Ролі выконваюць: Кіра Найтлі, Джуд Лоў, Аарон Тэйлар-Джонсан, Келі МакДоналд, Мэцью МакФэйдэн, Домнал Глісан, Рут Уілсан

Жанр: драма паводле аднайменнага раману Льва Талстога

Адзнака: 3 (з 10)

«Ганне Карэнінай» шанцавала на экранізацыі. Іх было болей за 25. Сённяшняя — брытанская пастаноўка Джо Райта, сцэнар для якой склаў драматург Том Стопард. Адметнасць карціны — ейная наўмысная тэатральнасць. Фільм пачынаецца, як спектакль, а падчас любой сцэны мы можам наткнуцца на дэкарацыі. Харэаграфічныя нумары падкрэсліваюць умоўнасць дзеяння.

Але «Карэнінскі» тэатр Райта і Стопарда — гэта механічнае прадстаўленне, дзе замест жывых людзей — вельмі дарагія рэчы.
Ганна Карэніна Кіры Найтлі — гэта завадная лялька з белым тварам, пазаламанымі рукамі й істэрыкай, што ўключаецца ў патрэбныя моманты. Вронскі (Аарон Тэйлар-Джонсан) — цукерны фацэт з пергідрольнымі валасамі, функцыя якога звабна ўсміхацца. Левін (Домнал Глісан) — няўцямны персанаж у цяжкім кажусе (але Талстой пісаў гэтага героя з сябе). Футра, карункавая вуаль, бліскуча-белыя сукенкі — ажыўленыя лепей за акцёраў, а моцны ангельскі акцэнт рускіх народных песень дадае неабходнае штучнасці. У фальшывым імперскім тэатры сама чалавечны персанаж… — Карэнін (Джуд Лоў), шпунцік дзяржаўнай машыны. І выйсця з суцэльнага тэатру — няма.

Болей амярцвіць «вялікую рускую літаратуру», чым зрабілі гэта Стопард і Райт, немагчыма. Але — хіба яна жывая?
Засталіся імперскія артэфакты — і іх яшчэ прадаюць, пакуль не забылі. Аматарам «высокай духоўнасці», што пазбаўленая душы, — фільм спадабаецца.

Каментары15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →